Абмеркаваньне:Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зірніце, што і як. --Raviaka Ruslan 00:58, 14 верасьня 2016 (MSK)

Зразумела, дзякую за адказ. --Raviaka Ruslan 15:33, 25 верасьня 2016 (MSK)
Дзякуй за грунтоўны артыкул. Трохі паправіў артаграфію. На жаль, я даволі далёкі ад тэмы Першай сусьветнай вайны, таму магу прапанаваць толькі агульныя шляхі паляпшэньня: 1) на маю думку, ня варта перакладаць назвы расейскамоўных крыніцаў (БСЭ няхай застаецца «Большой Советской Энциклопедией»); 2) было б няблага аформіць літаратуру і зноскі згодна з стандартам: «Аўтар кнігі. Назва кнігі. — Месца выданьня: Выдавецтва, Год выданьня. Старонкі»; 3) добра б дапоўніць артыкул зноскамі хаця б на Беларускую Энцыкляпэдыю (можа, у ЭГБ таксама што-небудзь прыдасца з артыкула пра Першую сусьветную вайну) і, адпаведна, перапрацаваць сьпіс літаратуры: на першым месцы беларускамоўныя выданьні ў парадку альфабэту, потым ужо выданьні на іншых мовах паводле інтэрвікаў (то бок сьпярша ангельскамоўныя, потым расейскамоўныя); 4) яшчэ пажадана ўніфікаваць тэрміналёгію (каб не было ў адным месцы «нямецкае камандаваньне», а ў іншым «германскае камандаваньня»). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 19:44, 25 верасьня 2016 (MSK)[адказаць]