Абмеркаваньне:Заходняя Дзьвіна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А што за фішка ў перанакіраваньні гэтага артыкулу на Дзьвіну. Хіба не павінен апошні быць неадназначнасьцю са спасылкамі на гэны артыкул і на Паўночную Дзьвіну? --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 16:20, 11 жніўня 2013 (FET)

Ня ўпэўнены, але думаю, што гэта зьвязана (ня буду сьцьвярджаць дакладна, на маю думку) з большай папулярнасьцю ў беларускім маўленьні назвы «Дзьвіна» як пазначэньня Зах. Дзьвіны, таму, мабыць такое перанакіраваньне мае сэнс. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:51, 11 жніўня 2013 (FET)
Верагодна таму, што раней Заходняя Дзьвіна была адзінай, для нашых продкаў, ракою з найменьнем Дзьвіна, Паўночная была нанесеная на мапы пазьней, ужо ў пэрыяд сталага замацаваньня на беларускіх землях тапоніма Дзьвіна, без дадатковых удакладненьняў.--Mr. Sрock (гутаркі) 16:56, 11 жніўня 2013 (FET)
Можна ж у артыкуле пра Зах. Дзьвіну ў прэамбуле альбо ў разьдзеле «Гісторыя» ці «Паходжаньне назвы» асобна спыніцца пра гэную гістарычную асаблівасьць. Я б яшчэ згадзіўся, калі б наша ўласная назва адрозьнівалася ад расейскай Паўночнай Дзьвіны, як у прыбалтаў — Даўгава. Але яна і па-расейску, і па-беларуску цалкам супадае па назьве з паўночнай «сястрою». Лічу такую структуру артыкулаў неэнцэкляпэдычнай. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 21:36, 11 жніўня 2013 (FET)
Відавочна, і Гугл гэта пацьвярджае, што калі ў беларускай мове ўжываецца слова «Дзьвіна» без удакладненьняў, дык маецца на ўвазе менавіта беларуская Дзьвіна. Гэта ўсё ж Вікіпэдыя на беларускай мове і браць у першую чаргу мы павінны перавагу слова ў беларускай мове. Для прыкладу можна ўзяць Маскву ці Менск, існуе шмат іншых значэньняў у гэтых тэрмінаў, але менавіта артыкулы пра гарады зьмешчаны як асноўныя, таму ў гэтым выпадку цалкам дастаткова будзе старонкі Дзьвіна (неадназначнасьць), дзе і можна зьмясьціць усе астатныя Дзьвіны і на энцыкляпэдычнасьці структуры гэта ніяк не адаб’ецца. --Red_Winged_Duck 01:09, 12 жніўня 2013 (FET)
Ну, добра, магу згадзіцца з тым, каб «Дзьвіна» не была артыкулам-неадназначнасьцю (для гэтых мэтаў стварыць «Дзьвіна (неадназначнасьць)»), таксама згодны, што ў іншых артыкулах цалкам дапушчальна ўжываць проста Дзьвіна, дзе маецца на ўвазе Заходняя Дзьвіна, але на маю думку, усё ж, асноўным павінен быць артыкул «Заходняя Дзьвіна», а проста «Дзьвіна» няхай перанакіроўвае на яго. Я мог бы зразумець вышэйпрыведзеныя аргумэнты, калі б мы стваралі беларускую энцыкляпэдыю пра Беларусь, але мы ствараем беларускую энцыкляпэдыю пра сусьвет, які невымерна большы за нашу краіну. У якасьці яшчэ аднаго аргумэнту, паспрабуйце напрыклад на ГОСКАРТГЕОЦЕНТР пашукаць «Дзвіна» і вы нічога ня знойдзеце, а вось па «Заходняя Дзвіна» трапіце куды трэба. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:12, 12 жніўня 2013 (FET)