Абмеркаваньне:Жыткавіцкі гарадзкі савет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дата скасавання[рэдагаваць крыніцу]

Жыткавіцкі гарсавет быў скасаваны яшчэ ў 1995/1996 гадах, аб чым кажа і ФКДАРБ. --Artsiom91 (гутаркі) 10:12, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Гэтае раней ужо абмяркоўвалі. Што вырашае ўказ прэзыдэнта? Другі пункт указу: «До внесения соответствующих изменений в законодательные акты Республики Беларусь приостановить проведение выборов в Советы депутатов городов и поселков, имеющих общий административный центр с районами». Пры гэтым асабіста я ня супраць лічыць, што гарадзкі савет быў скасаваны менавіта 20.10.1995 г. --Ліцьвін (гутаркі) 12:30, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
У ранейшым абмеркаванні гэты факт не ўзгадваўся, я высветліў яго пазней. У Жыткавічах проста няма органа ўлады — гарадскога Савета — з 1996 года. Па логіцы, і адміністрацыйнай адзінкі Жыткавіцкі гарадскі савет з тых часоў не існуе. Прыпісванне нейкіх населеных пунктаў да Жыткавіцкага гар. савета ў 2000-я гады — не зусім правільнае, яны проста кіраваліся разам з Жыткавічамі, аднак фармальна ўваходзілі непасрэдна ў раён.--Artsiom91 (гутаркі) 12:47, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]