Абмеркаваньне:Жыздрынскі раён

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мабыць усё ж будзе Жыздраўскі раён, як і Жыздраўскі павет. --Ліцьвін (гутаркі) 15:13, 7 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Так. Больш натуральна гучыць па-беларуску. --Dymitr 15:15, 7 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
А на падставе якіх крыніц менавіта такая назва? --Red_Winged_Duck 12:51, 8 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я спачатку арыентаваўся на артыкул Этнічная тэрыторыя беларусаў#Этнічная тэрыторыя беларусаў пасьля распаду Расейскай імпэрыі (1917). Тамака пазначаная крыніца: Беларусь на сямі рубяжах / Л. Р. Казлоў, А. К. Цітоў. — Мінск: Беларусь, 1993. — 71 с. Зараз паглядзеў і тамака на старонцы 25 непасрэдна ня згадваецца Жыздрынскі павет. Жыздрынскі павет згадваецца ў працы А. Смоліча «Беларусь: нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху» (Мн., 1924) як «Жыздр. пав.» у сказе «Калужская губ. (у Жыздр. і Масальскім пав.)». З улікам стылю скарачэньняў (Горадзен. губ., Ілукштан. пав.), Смоліч меў на ўвазе назву Жыздрскі павет. Як бачна, націск не пераходзіў. Зараз я паглядзеў у Google і сапраўды ўжываецца менавіта варыянт Жыздрынскі павет. Таму я лічу, што пакуль ня будзе дадатковых зьвестак, лепш і нам ужываць такі варыянт. --Ліцьвін (гутаркі) 21:45, 8 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
І вось дадатковая аўтарытэтная крыніца: «Географіі Беларусі» (А. Смоліч). На старонках 298 і 329 згадваецца Жыздрынскі павет. Таму трэба перанесьці назад. --Ліцьвін (гутаркі) 01:53, 9 траўня 2019 (MSK)[адказаць]