Абмеркаваньне:Дзяжа

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Але ж парушэньне аўтарскіх правоў: «Зьвязды». Наўрад ці ў іх там GFDL. --Red_Winged_Duck 10:33, 11 лістапада 2008 (UTC)

Вядома, не GFDL, гэты артыкул створаны на падставе таго, але ня слова ў слова. Калі парушэньне ўсё-ткі ёсьць, значыць варта выдаляць. —zedlik 10:48, 11 лістапада 2008 (UTC)
Пераказ сваімі словамі, здаецца, не мусіць парушаць. Але варта дадаць тэкст з фактами з іншых крыніц. Напрыклад, пра выкарыстаньне дзяжы ў вясельлях у розных рэгіёнах можна назьбіраць у кнізе «Вяселле» ISBN 985-08-0586-2. --EugeneZelenko 14:45, 11 лістапада 2008 (UTC)
У артыкуле таксама ёсьць пэўныя зьвесткі, якіх не было ў артыкуле Зьвязды, але гэта было ў межах уласных ведаў, таму ніякай крыніцы для тых зьвестак ня ставіў. Калі атрымаецца знайсьці дадатковыя зьвесткі, то дадаць, безумоўна варта. —zedlik 18:13, 11 лістапада 2008 (UTC)