Абмеркаваньне:Дзьмітравіцкі сельсавет (Камянецкі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва Дзьмітровічы выглядае неяк недарэчна. Нават у даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» згадваецца назва Дзьмітравічы як варыянтыўная. (Нагадаю словы Лемцюговай: «У пэрспэктыве мяркуецца разгледзець магчымасьць пераводу многіх варыянтных назваў у разрад асноўных, афіцыйных».) Пры гэтым у ГВБ 4-2 на старонцы 43 згадваюцца толькі Дзьмітравічы, Дзьмітравіцкі с/с, Дзмітравіцкая воласьць, Дзмітравіцкая гміна. У СННП таксама згадваюцца толькі Дзьмітравічы і Дзьмітравіцкі с/с. У Памяці Камянецкага раёну на старонцы 517 таксама згадваюцца толькі Дзьмітравічы і Дзьмітравіцкі сельсавет. Нават у ЭГБ 4 на старонцы 80 згадваюцца толькі Дзьмітравічы і Дзьмітравіцкі с/с. І вось ня гледзячы на ўсё гэтае адзін удзельнік зьмяніў асноўныя назвы на Дзьмітровічы і Дзьмітровіцкі сельсавет. Дык навошта тады ўсе гэтыя крыніцы? Калі ласка, перад тым як штосьці пераймяноўваць, спачатку правядзіце аналіз, а для гэтага адкройце ня менш чым адну кнігу, а лепш усе магчымыя. --Ліцьвін (гутаркі) 12:58, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]