Абмеркаваньне:Гаравыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Неадназначнасьць[рэдагаваць крыніцу]

Мае сэнс стварыць асобныя старонкі-неадназначнасьці Гаравыя 1 і Гаравыя 2, як гэтае зрабілі ў іншых разьдзелах Вікіпэдыі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:05, 11 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

У чым сэнс? Навошта некалькі старонак-неадназначнасьцяў, калі гэта фактычна адная і тая ж назва? --Red_Winged_Duck 15:47, 11 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Усё ж відавочна, што гэта розныя назвы. Вядома, што ўсе Гаравахі можна зьмясьціць у адну старонку-неадназначнасьць, бо фактычна гэта адная і тая ж назва, толькі трохі адрозьніваюцца канчаткі. Але старонка-неадназначнасьць — гэта сховішча разнастайных падобных назваў або аднолькавых назваў? Згодна з правілам Вікіпэдыя:Неадназначнасьць: «Неадназначнасьць (або шматзначнасьць) датычна энцыкляпэдычных ведаў і азначэньняў тэрмінаў узьнікае тады, калі розныя паняцьці маюць аднолькавыя або падобныя назвы (амонімы)». Назвы Гаравыя і Гаравыя 1 зьяўляюцца аднолькавымі? Не, не зьяўляюцца. --Ліцьвін (гутаркі) 16:05, 11 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Дык, а ў чым практычны сэнс стварэньня трох старонак замест адной? Гэта ж не артыкулы, гэта выключна навігацыйны інструмэнт. --Red_Winged_Duck 16:29, 11 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Практычны сэнс стварэньня старонак-неадназначнасьцяў: «Старонка значэньняў можа ня мець самастойнага энцыкляпэдычнага зьместу, бо асноўная яе функцыя выяўляецца ў тым, каб перанакіраваць чытача на артыкул, які адпавядае яго запыту» (Вікіпэдыя:Неадназначнасьць). Чытач можа шукаць толькі населеныя пункты з назвай Гаравыя 1 і яго не цікавяць усялякія іншыя Гаравыя. Я лічу, што няма нічога дрэннага ў тым, што ў нас, як і ва ўсіх іншых разьдзелах Вікіпэдыі, будзе існаваць не адна, а тры старонкі-неадназначнасьці. Пры гэтым Гаравыя 1 і Гаравыя 2 таксама можна згадаць і на старонцы-неадназначнасьці Гаравыя. --Ліцьвін (гутаркі) 16:55, 11 траўня 2019 (MSK)[адказаць]