Абмеркаваньне:Віцебская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Зьмены[рэдагаваць крыніцу]

Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў указ «Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці» (тытул у арыгінале). Калі хто мае доступ да тэксту — варта пабачыць, можа трэба нешта ў Вікіпэдыі зьмяніць. Bocianski 17:04, 4 чэрвеня 2009 (UTC)

Так, але нідзе малюнкаў не было і ў афіцыйным рэестры прававых актаў (на pravo.by) яны таксама не публікуюцца. Напэўна, трэба чакаць, пакуль зьявяцца на сайтах выканкамаў. —zedlik 17:15, 4 чэрвеня 2009 (UTC)
У гербе вобласьці — Пагоня. Bocianski 21:50, 4 чэрвеня 2009 (UTC)
Так, там яшчэ шмат гербаў было: [1]. Толькі выяваў нідзе няма. А тыя што сустракаюцца, яны нейкія непадобныя да сапраўдных і хутчэй за ўсё абароненыя аўтарскім правам (магчыма, праекты). Вось яшчэ ёсьць файл — Файл:Coat of Arms of Vitsebsk Voblast, Belarus.jpg, але там пакуль ні крыніцы, ні ліцэнзіі. —zedlik 22:06, 4 чэрвеня 2009 (UTC)