Абмеркаваньне:Вільгэльм Кубэ

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:Вільгельм Кубэ»)

На якой мове напісаны артыкул?--Bacian 17:31, 6 чэрвеня 2007 (UTC)

Калі ласка, пазначайце крыніцу матэрыялу, калі бераце яе наўпрост з іншай Вікіпедыі. Дзякуй. Mienski 20:05, 6 чэрвеня 2007 (UTC)

Што за фігня?[рэдагаваць крыніцу]

Чаму паўсюль замест літары ф стаіць літара х ?? ----Tony Iommer 23:20, 13 чэрвеня 2007 (UTC)

«Хв» там :) Хведар—Фёдар, хвасоля—фасоля. Але трэба замяніць на «ф», бо так цяпер ніхто ня піша. —zedlik 21:55, 11 чэрвеня 2009 (UTC)

Выдаленьне абзацу пра ацэнкі дзейнасьці Кубэ[рэдагаваць крыніцу]

Ясная справа, што выказваньні кшталту «віны Кубы ў нацыскіх злачынствах можа й ня быць» зьяўляюцца ацэнкамі і прыведзеныя без крыніцаў, таму іх можна спакойна прыбраць. Пра герархію і падначаленьне, а таксама выказваньне Райлінгера можна пакінуць, бо тут усё ў адпаведнасьці з нэўтральным пунктам погляду. —zedlik 21:55, 11 чэрвеня 2009 (UTC)

Вітаю шаноўнае спадарства ![рэдагаваць крыніцу]

Вялікае дзякуй за выдатны артыкул ! Спрабаваў я занесці карэктоўкі на рускамоўнай старонцы, але сустрэў заўзяты супраціў адміністрацыі, атрымаўшы шквал папярэджанняў . Тамака па ранейшым як у 60-х мінулага стагоддзя... --Kuryahandra (гутаркі) 17:38, 11 верасьня 2012 (FET)