Абмеркаваньне:Віктар Оськін

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бляха, рэжа вока, натуральна, гэткі стыль. Аўтару раю пачытаць якія працы па культуры мовы. Спачатку не мог зразумець, у чым недарэчнасць, а потым выцягнуў з тэксту:

"Скончыў Тамбоўскую вышэйшую ваенн'ую' вучылішча лётчыкаў, атрымаўшы дыплом з адзнакай з уручэннем Залатога медалю і ўнясеннем прозвішча на мрамарную дошку залатых медалістаў"

"Служыў на пасадзе памочніка камандзіра бамбардыроўшчыка ТУ-16 у 184-м гвардзейскім Палтаўска-Берлінскім Чырванасцяжным бамбардыровачным полку 13-й бамбардыровачнай дывізіі, якая базавалася ва ўкраінскіх Прилуках." - тут хаця і не прычэпішся ні да чаго (акрамя рускага і, "полку"), згодна з нарматыўным слоўнікам, але чаму ж аўтар напісаў "базаваліся", калі ў тым слоўніку "базіраванне", га?

"Бабруйске"

"Званне прысвоена пасмяротна за гераічнасць і мужнасць, праяўленыя пры аварыйнай сітуацыі ў палёце на самалёце-ракетаносцы ТУЮ-22У, калі Оськін коштам свайго жыцця прадухіліў падзенне самалёта на густанаселены горад Гомель" - канцылярская мова нейкая, ГЭТА НЕ РУСКАЯ МОВА, ПАЗБЯГАЙЦЕ КАНЦЫЛЯРСКІХ ЗВАРОТАЎ У БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!

Аўтару парада: Што я бачу, Вы пішаце па-руску, а потым з цяжкасцю перакладаеце ў беларускую. Дык мо на не створанай яшчэ старонцы адчыняйце старонку абмеркавання, кідайце тэкст туды і надпіс дапамажыце з перакладам? Ці як?? -- 82.209.211.163 08:55, 17.верасьня.2006 (UTC)

Дарэчы, не бывае "дыпломаў з адзнакай", ёсьць толькі "дыплом выдатніка". --Bełamp 12:23, 17.верасьня.2006 (UTC)
Дакладна? А ў дыплёмах па-беларуску зараз як пішуць? AntonBryl 12:28, 17.верасьня.2006 (UTC)
Гэта памылкова, тое што й "вуліца Грушэ́ўская, Казырэ́ўская" і пад. --Bełamp 15:56, 18.верасьня.2006 (UTC)
Можа і не бывае, але ў маім дыпломе напісана "Дыплом з адзнакай" (2004 год)--Alexander Amelchenko 13:53, 17.верасьня.2006 (UTC)
Глядзі вышэй. --Bełamp 15:56, 18.верасьня.2006 (UTC)
"У кнізе Сцяцка змешчаны ПРАПАНОВЫ, а не правілы" -- 82.209.209.46 19:15, 17.верасьня.2006 (UTC)
Ну а як Вы, паважаны anonymous, разумееце словы "дыплом з адзнакай"? Дыплём з адзнакаю 2? 3? І, дарэчы, як гэта – толькі з адной? Чаму не з усімі, га? --Bełamp 15:56, 18.верасьня.2006 (UTC)
"Товарищ Сталин, вы большой ученый, в языкознании знаете вы толк..." У слоўніку напісана "адзнака - 1. отметка; 2. признак; 3. отличие". У гульні пад назвай "выдумай уласную беларускую мову" я не гуляю, таму прытрымліваюся и буду прытрымлівацца сучаснага правапісу, а не архаічнага ці вынайдзенага "вялікімі мовазнаўцамі".--Alexander Amelchenko 16:31, 18.верасьня.2006 (UTC)
"Отличный" у дадзеным выпадку будзе "выдатны". Ці Вы кажаце "5 – адзначная адзнака"? Таму будзе "дыплом выдатніка", калі пісаць афіцыйным правапісам. Дарэчы, правапіс да лексыкі ня мае ніякага дачыненьня. --Bełamp 18:54, 18.верасьня.2006 (UTC)
Я паўтару, мне няцяжка: "У кнізе Сцяцка змешчаны ПРАПАНОВЫ, а не правілы". І больш нічога -- 82.209.209.41 18:41, 18.верасьня.2006 (UTC)
А Вы, калі ласка, сп. Сьцяцко не чапайце. Так, гэта ня правілы, гэта заўвагі наконт адыходу ад правілаў. --Bełamp 18:54, 18.верасьня.2006 (UTC)
А натуральна "не" пішацца, само па сабе, га?.. Як у Багдановіча і тым вершы.. "Замест персідскага ўзора"..
Спачатку я скапіяваў гэтыя словы з Вашага допісу. Потым толькі заўважыў памылку. Не чапляйцеся. --Bełamp 20:14, 18.верасьня.2006 (UTC)
Дарэчы ўспомніў:
...І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж расейскага ўзору
Партрэт Зянона Пазьняка...
:) --Bełamp 20:42, 18.верасьня.2006 (UTC)
Хахаха, этапятс! -- 82.209.208.202 21:25, 18.верасьня.2006 (UTC)
Гэта прапановы, аб чым напісана ў прадмове: "Аўтар дзеліцца развагамі...". Дарэчы, у кнізе ён пісаў "Зьміцер Санько", дык і вас прашу пісаць С_цяцко. -- 82.209.209.41 19:09, 18.верасьня.2006 (UTC)
Добра. Павал Сьцяцко дзеліцца развагамі наконт адыходу ад правілаў. Так лепш? Вы можа ўсё ж такі на пытаньне наконт "выдатнасьці" адкажаце? Ці, можа, лепш адразу тады: "адлічны", "дыплом з адлічыем", "афіцыальнае правапісаніе", "вуліца Декабрыстаў" (сёньня бачыў шыльду), і далей трасянкаю? Няўжо Вы не разумееце, ува што Вы ператвараеце Мову? Навошта даслоўна перакладаць расейскія выразы, калі ёсьць уласнабеларускія? --Bełamp 20:14, 18.верасьня.2006 (UTC)