Абмеркаваньне:Ворша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Нешта здарылася з выявамі ў Commons у катэгорыі Ворша!

З якімі? Там ёсьць адсканаваныя старонкі кнігі (Historical Data about Notable Places in Byelorussia) ў вялікім разрозьненьні і MediaWiki ня можа стварыць міні-выяву. --EugeneZelenko 13:46, 28 жніўня 2008 (UTC)
Вось што! Ня ведаў! Дзякуй за адказ.

Партнэры/пабрацімы[рэдагаваць крыніцу]

У зьвязку з высоўваньнем артыкула на выбраны, прапаную вызначыцца з тэрміналёгіяй партнэрскіх гарадоў. У слоўніках нічога не знайшоў, калісьці раней я ўжыў «гарады-партнэры», здаецца, панятак крыху прыжыўся. Можна спыніцца на ім, можна на пабрацімах, можна яшчэ на чым-небудзь. —zedlik 23:56, 21 лістапада 2008 (UTC)

Цікавае пытаньне! За мяжой у сувязі з гэтым рухам існуюць блізказначнікі:
  • twin towns (гарады-блізьняты),
  • sister cities (гарады-сёстры),
  • brother cities (гарады-пабрацімы). Яшчэ існуюць:
  • friendship towns (гарады-сябры) ды
  • partner towns (гарады-парнэры).

Гарады-партнэры - добра, але можа гарады-сябры лепш? На маю думку так. Як вызначым меркаваньні суполкі?

Я за наступныя варыянты ў парадку перавагі (на мой уласны погляд):
  1. гарады-пабрацімы (па мне, дык гэта найбольш асацыятыўны варыянт)
  2. гарады-партнэры
  3. гарады-сябры
--Юрцэвіч Дзьмітры 13:34, 24 лістапада 2008 (UTC)
У кнізе «Гісторыя Мінска» ISBN 985-11-0344-6 выкарыстоўваецца гарады-пабрацімы. --EugeneZelenko 15:20, 24 лістапада 2008 (UTC)

Перш за ўсё лічу, што зьвязваць пытаньне тэрміналёгіі і аценьваньне артыкула ня трэба. --BluScorpio 07:30, 27 лістапада 2008 (UTC)

Безумоўна не. Гэта проста дарэчы было, калі раптам існуе які сталы варыянт гэтай назвы, то замяніць на яго. —zedlik 00:39, 29 лістапада 2008 (UTC)

Таким чынам мы маем 3 меркаваньні 4 чалавек! :). Актыўнасьць абмеркаваньня невялікая. Перавага ў 1 голас недастатковая. Я лічу, што пабрацімы - неяк занадта запазычана з расейскай мовы. У ангельскім варыянце артыкула на гэтую тэму так і пазначана - brouthe-cites is the term in the former Soviet bloc. Зыходзячы з духу руху і пачуцьця беларускай мовы (!) мяркую што гарады-сябры гучыць лепш і адразу зразумелы сэнс, ня гледзячы на тое, что ў расйскй мове існуе іншы термін. --BluScorpio 07:30, 27 лістапада 2008 (UTC)

На маю думку, калі няма адзінага варыянта, ці варыянта, якому варта аддаць перавагу, то хай назва застаецца за аўтарам :) —zedlik 00:39, 29 лістапада 2008 (UTC)
Не як аўтар, але ж як "асноўны радактар" (:0) выбіраю Гарады-сябры. --BluScorpio 11:06, 5 сьнежня 2008 (UTC)

Страчаная Спадчына[рэдагаваць крыніцу]

У ходзе рамонту ж/д вакзалу да Дажынак быў цалкам знішчаны ўнутраны інтэр'ер вакзала. Можа ў кагосьці ёсць старыя фота? Iceman by (гутаркі) 16:18, 6 верасьня 2012 (FET)

Orsa[рэдагаваць крыніцу]

На карце Россиi Г. Меркатара 1594 г. Текстъ стр. 11 напiсана "Orsa" – Oрса.

Вяселка.

Арсанiя ал-Iдрысi (1154 г.)[рэдагаваць крыніцу]

Чаму няма звестак пра гiпотэзу, па якой Ворша можа быць цэнтрам альбо адным з цэнтраў Арсанii.

Вяселка.

Першы раз пра такую чую. Але можаце дадаць з выкарыстаньнем аўтарытэтных крыніц. Толькі ўсталюйце беларускую клявіятуру, а не ўстаўляйце лацінскую літару i.--Liashko (гутаркі) 21:24, 19 красавіка 2015 (MSK)

Адлюстраваньне выяваў[рэдагаваць крыніцу]

Можа, хто ведае, чаму не адлюстроўваюцца выявы ў сэкцыі Страчаная спадчына (калі прыбраць парамэтар «міні», то ўсё нармальна адлюстроўваецца). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:11, 25 ліпеня 2015 (MSK)

Відаць, быў нейкі збой. Цяпер усё нармальна. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 19:49, 25 ліпеня 2015 (MSK)