Абмеркаваньне:Вераб’і (Падляскае ваяводзтва)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Трэба будзе перанесьці артыкул (глядзіце Вераб'і (неадназначнасьць)). Дарэчы, варта стандартызаваць апострафы. --EugeneZelenko 13:43, 15 траўня 2009 (UTC)

Вы жа самі калісьці мне даказвалі, што ўсюды ў назвах трэба выкарыстоўваць апостраф '. --Ліцьвін 13:57, 15 траўня 2009 (UTC)
Гэтае пытаньне так і не было да канца вырашанае. —zedlik 16:36, 15 траўня 2009 (UTC)
Гэтае пытаньне вырашалі калі вас яшчэ і не было тутака (быў тутака, але тады ня ўдзельнічаў у гутарцы — дадаў пасьля). EugeneZelenko даказваў мне, што правільна праз '. --Ліцьвін 17:27, 15 траўня 2009 (UTC)
Сачыце, калі ласка, за сваёй мовай. Мой рахунак створаны раней за ваш. —zedlik 17:40, 15 траўня 2009 (UTC)
Сапраўды, але тады калі ён мне гэтае казаў, вы ў гутарцы ня ўдзельнічалі. А мова нармальная, я проста быў упэўнены, што я зарэгістраваўся трохі раней, але памыляўся, але ў любым выпадку, вы ў той гутарцы ня ўдзельнічалі. А з апострафам сапраўды трэба вызначыцца. Як я тады зразумеў, усё было вырашана калі мяне яшчэ тутака і не было. Атрымліваецца, зноў памыляўся. --Ліцьвін 17:48, 15 траўня 2009 (UTC)
Калі ёсьць новыя аргумэнты, то можна вярнуцца да Вікіпэдыя:Форум/Архіў 4#Апостраф. У ідэале варта навучыць MediaWiki не адрозьніваць апострафы, альбо заўсёды канвэртаваць у адзін варыянт. --EugeneZelenko 14:17, 16 траўня 2009 (UTC)
Менавіта так. Абавязкова трэба вырашыць гэтае пытаньне. --Ліцьвін 14:30, 16 траўня 2009 (UTC)
З аргумэнтаў я бачу, што праверка правапісу «Літарай» усё больш не актуальная (не працуе ў Office 2007), варыянт слоўніка для Firefox з правільным апострафам хутка зьявіцца. Трэба толькі высьветліць пытаньне з MediaWiki і пасьля абмеркаваць усю гэту справу яшчэ раз. —zedlik 13:47, 17 траўня 2009 (UTC)