Абмеркаваньне:Велікодная бабка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сучасная нармалізацыя, якой мы карыстаемся згодна з Вікіпэдыя:Правапіс, мае пэўныя адрозьненьні ад арыгінальнай кадыфікацыі Браніслава Тарашкевіча, адно з такіх адрозьненьняў (апроч найбольш вядомага ўвядзеньня аканьня ў пазычаньнях) — адмова ад правядзеньня яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў першым пераднаціскным няма а/я: напрыклад, невысокі замест нявысокі (гл. Беларускі клясычны правапіс#Акадэмічны праект 1930 году). Велікодны і вялікодны як раз з гэтага шэрагу, менавіта таму Радыё Свабода падае 482 вынікі для першага [1] і толькі 10 для другога [2]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:32, 6 траўня 2021 (+03)[адказаць]

У кожным разе, „вялікодны“ — паводле правілаў беларускай мовы відавочная памылка. -- Renessaince 00:00, 7 траўня 2021 (+03)[адказаць]
Пра тое і кажу, гэта састарэлая норма, якую канчаткова скасавалі ў 2005 годзе. З улікам таго, што мы ня робім перанакіраваньні з аналягічна састарэлых, але прысутных у старых слоўнікам напісаньняў кшталту політыка, біолёгія і г.д., то на маю думку, нават перанакіраваньне будзе залішнім, бо можа ўводзіць у зман і не спрыяць правапіснай уніфікацыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:07, 7 траўня 2021 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за даведку.--Удзельнік:W 8:57, 7 траўня 2021 (UTC+3)