Абмеркаваньне:Век
Выгляд
Век зьяўляецца сынонімам для ўзросту, а не для стагодзьдзя. —zedlik 23:21, 22 сакавіка 2010 (UTC)
- Так, Юрась Пацюпа рэкамэндуе, увогуле, ужываць век замест узросту [1], аднак паводле slounik.org век можа быць і стагодзьдзем [2]. Магчыма, варта стварыць неадназначнасьць? --Казімер Ляхновіч 18:15, 23 сакавіка 2010 (UTC)
- Вось з-за таго артыкулу ў slounik.org я і вырашыў дадаць перанакіраваньне. А гэтак, пра што напісаць у артыкуле пра ўзрост? Тут напэўна не зусім працягласьць жыцьцядзейнасьці біялягічнага арганізму ў часе. Спасылку на ВікіСлоўнік можна было б даць, дык слоўніка няма. Wizardist г +у 18:21, 23 сакавіка 2010 (UTC)
- Век — колькасьць гадоў. Па сутнасьці, поўны сынонім цяперашняга «ўзросту», які быў штучна ўведзены з расейскай. У артыкуле, напэўна, можна напісаць па аналёгіі з ru:Возраст. —zedlik 01:25, 24 сакавіка 2010 (UTC)
- Так, мяркую, неадназначнасьць будзе найлепшым выйсьцем. Пра «ўзрост» замест «веку» таксама ёсьць у Станіслава Станкевіча ў «Русыфікацыі беларускае мовы ў БССР», дзе ён разглядае першую палову 20 стагодзьдзя. —zedlik 01:25, 24 сакавіка 2010 (UTC)
- Вось з-за таго артыкулу ў slounik.org я і вырашыў дадаць перанакіраваньне. А гэтак, пра што напісаць у артыкуле пра ўзрост? Тут напэўна не зусім працягласьць жыцьцядзейнасьці біялягічнага арганізму ў часе. Спасылку на ВікіСлоўнік можна было б даць, дык слоўніка няма. Wizardist г +у 18:21, 23 сакавіка 2010 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Век»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Век.