Абмеркаваньне:Беларусізацыя
Гм... Хіба вяртаньне беларусам іхняй нацыянальнай культуры зьяўляецца беларусізацыяй? Хіба гэта не дэрусыфікацыя? А беларусізацыя — гэта працэс навязваньня беларускага іншым народам. Цікава пачуць меркаваньні на гэты конт. З павагай, --Vasyl` Babych 21:02, 12 траўня 2010 (UTC)
- Як ні дзіва, гэта працэс менавіта так і называецца і пад такой назвай фігуруе ў падручніках... Хаця па сутнасьці я згодны. —zedlik 21:03, 15 траўня 2010 (UTC)
- Пытаньне ў тым, чые гэта падручнікі. ;-) --Vasyl` Babych 20:50, 21 траўня 2010 (UTC)
- Са сьпісу дат у падручніку Гісторыі Беларусі для 11 клясы (на рас. мове):
- 1924 — конец 1920-х гг. — осуществление политики белорусизации.
- История Беларуси, XIX — начало XXI в. : учебн...... Е. К. Новик, И. Л. Качалов, В. А. Теплова, Н. Е. Новик. Перевод с белорусского языка Н. С. Макаревич. ISBN 978-985-476-709-3
- Вось такая загагуліна. У першай палове 90-х толькі пра дэклярацыю, зьмену назвы, дэнансацыю дамовы аб утварэньні СССР і Канстытуцыя + абраньне ўсенароднаабранага. Wizardist г +у 21:03, 21 траўня 2010 (UTC)
- То бок гэта ўзялі адмысловага чувака, каб перакласьці падручнік зь беларускай на расейскую? Выдатная мэтодыка асваеньня бюджэтных сродкаў, нічога ня скажаш. —zedlik 21:29, 21 траўня 2010 (UTC)
- Пытаньне ў тым, чые гэта падручнікі. ;-) --Vasyl` Babych 20:50, 21 траўня 2010 (UTC)