Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Баўсунскі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цікавы артыкул у газэце «Правда Гомель». Вытрымка:

Да сярэдзіны ХІХ стагоддзя населены пункт у пераважнай большасці дакументаў на старабеларускай і рускай мовах пісаўся як «Бовсуни», «Бовсуны» ці «Бавсуны» – праз літару «в».
Праз «в» пісаліся і вытворныя ад назвы «Бовсуны» прозвішчы «Бовсунъ» і «Бовсуновъ», назоўнікі і прыметнікі «бовсуновцы», «бовсуновские» і г.д.
Прычым і ў польскамоўных крыніцах XVIIІ стагоддзя мы таксама сустракаем напісанне назвы вёскі і вытворных слоў праз «u» або «w»: «Bousun», «Bowsun», «Bowsan», «z Bowsunow».
З часам, верагодна пад уплывам пісараў, якія імкнуліся пісаць больш «правільна», «Бовсуны» ў дакументах і на картах трансфармуюцца ў «Болсуны». У перапісе 1917 года ўпершыню сустракаецца двухчленная назва населенага пункта: «Болсуны (Казачьи)». Ужо ў савецкі час вёска стала называцца «Казацкие Болсуны». Хаця ў дакументах 1920-х гадоў – пратаколах паседжанняў сельскага савета, спісах падаткаплацельшчыкаў, спісах жыхароў, назва населенага пункта ўсё яшчэ пішацца як «село Болсуны», а вытворны ад назвы прыметнік – «болсуновский».
Пасля 1926 года, калі вёска ўвайшла ў склад БССР, з’явілася беларускамоўная назва – Казацкія Балсуны, якая цяпер замацоўвана ў якасці афіцыйнай у нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць».
Жыхары ж спрадвеку вымаўляюць назву сваёй вёскі праз «ў» – «Баўсуны», а самі сябе называюць «баўсунцамі». 

Крыніцы прыведзеныя, прыклады прыведзеныя, лічу, што і нам трэба пісаць праз «ў». --Ліцьвін (гутаркі) 23:04, 7 траўня 2019 (MSK)[адказаць]