Абмеркаваньне:Ашмянскі павет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам узьнялі пытаньне. Трэба і нам абмеркаваць назву Ашмена. --Ліцьвін (гутаркі) 03:37, 22 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

У мяне няма пэўнасьці ў тым, што гэта была ненатуральная трасфармацыя назвы, калі яна ўвогуле мела месца. У старабеларускай мове напісаньне магло не супадаць з вымаўленьнем. Да прыведзенай у абмеркаваньні мапы ёсьць шмат пытаньняў: напрыклад, ажно два (!) «Беразіно», «Кобрын», «Скрыгалава» (калі цяпер нават афіцыйна мае быць Скрыгалаў), «Калінкавічы», «Драгічын», «Вілейка», «Радашковічы», «Жодзіна» і г.д. Дзіўна побач з «Ашменай» выглядае сучасная форма «Смаргонь». Таксама даволі дзіўны падыход дэманструецца ў выпадку формаў «Новагародак», «Заслаў» і «Астрын», якім адпавядаюць традыцыйныя беларускія Наваградак, Заслаўе і Астрына. Старабеларускае «Здетел» чамусьці перадалі як «Зьдзяцел». Разам з тым на гэтай мапе ёсьць шмат цікавай фіксацыі тапонімаў на -аў/-оў/-еў замест цяперашніх -ава/-ова/-ева. Такім чынам з улікам таго, што сустракаюцца як Ашмена, так і Ашмяна (напрыклад, тут), назву павету я б дакладна не чапаў. Прынамсі да зьяўленьня працаў або меркаваньняў мовазнаўцаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:32, 22 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Дабра, пачакаем. Дарэчы, мне зусім не падабаецца ВГАБ. Калі глядзіш гэтую працу, то чакаеш адказаў на пытаньні, а на самой справе ўзьнікае яшчэ больш пытаньняў. --Ліцьвін (гутаркі) 20:46, 22 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]