Абмеркаваньне:Івонка Сурвіла

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калегі, а не павінна быць: Сурвілла? (Старшыня Рады БНР аўтограф (Charter, зьнізу старонкі)) Bocianski 13:04, 10 красавіка 2009 (UTC)

Па правілах беларускай мовы трэба «Сурвіла» (тое самае як Радзівіл/Radziwiłł), але калі яна сама падпісваецца як «Сурвілла», то ня бачу нічога кепскага, каб перанесьці ў назву з двума «л». —zedlik 13:30, 10 красавіка 2009 (UTC)
Для сучаснай беларускай мовы нехарактэрныя спалучэньні -лл-. Я ніводнага выпадку не знайшоў у БКП-2005. але калі яна сама падпісваецца як «Сурвілла», хутчэй за ўсё яна выкарыстоўвае старабеларускую форму напісаньня. --Ліцьвін 14:21, 10 красавіка 2009 (UTC)
Я пра гэта і кажу. Але калі хтосьці хоча па-беларуску падпісвацца ў адпаведнасьці з сваімі жаданьнямі, ня бачу праблемы чыніць перашкоды, нават калі гэта ня ў поўнай ступені адпавядае беларускай мове. Напэўна, у спадарыні Івонкі ёсьць на тое падставы. —zedlik 23:05, 10 красавіка 2009 (UTC)
На сайце Рады БНР - Сурвілла 1--Czalex (гутаркі) 00:54, 14 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Асабісты подпіс - таксама Сурвілла. Напэўна, яна сама лепей ведае, як пішацца ейнае прозьвішча? :)--Czalex (гутаркі) 19:44, 27 лістапада 2022 (+03)[адказаць]