Гарадзенскі абласны Савет дэпутатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гарадзе́нскі абласны́ Саве́т дэпута́таў — прадстаўнічы орган мясцовага самакіраваньня Гарадзенскай вобласьці[1].

Аблсавет павінен быць выбраны на ўсенародным галасаваньні. Выбары — тайныя, прамыя. Аблсавет павінен адабраць назначэньне старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму, які прызначаецца асабіста А. Лукашэнкам. Аднак А. Лукашэнка прызначае начальніка вобласьці без узгадненьня з аблсаветам.

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыня Аблсавету — Ігар Георгіевіч Жук. Ягоныя намесьнікі — Юры Мар’янавіч Аляксей і Віктар Аляксандравіч Сьняжыцкі[2].

Прэзыдыюм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маецца ў аблсавеце Прэзыдыюм. Ён дзейнічае ад імя аблсавету па-за зборамі аблсавету. Яго склад:

  • старшыня аблсавету
  • намесьнікі старшыні савету
  • старшыні пастаянных камісіяў:
    • пастаянная камісія па мясцовым самакаіраваньні, эканоміцы й разьвіцьці прадпрымальніцтва (Марына Яўгенаўна Анікеева)
    • пастаянная камісія па прамысловасьці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыльлёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы (Васіль Міхайлавіч Доўгань)
    • пастаянная камісія па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі (Ірына Хведараўна Кітурка)
    • пастаянная камісія па аграрнай палітыцы і ахове навакольнага асяродзьдзя (Аляксандар Мікалаевіч Шышка).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]