Аблава на малпаў
Аблава на малпаў[1] ці малпавая драйва (па-ангельску: monkey drive) — гэта загон і вынішчэньне значнай колькасьці дзікіх малпаў у мэтах абароны сельскагаспадарчых культур, такіх як збожжавыя, рыс, бананы й цытрусавыя фруктовыя дрэвы. Такія аблавы пры падтрымцы ўрада ажыцьцяўляліся ў Сьера-Леонэ[2].
У 1965 годзе Джэральд Дарэл арґанізаваў аблаву на малпаў у Сьера-Леонэ падчас збору жывёл для заапарка Джэрзі (цяпер парк дзікай прыроды імя Дарэла). Гэтая аблава праходзіла па-за сэзонам, і яе мэтай было не вынішчэньне малпаў, а злоў калёбусаў. У сваёй кнізе аб экспэдыцыі, апублікаванай у 1972 годзе, ён пісаў, што штогод у Сьера-Леонэ падчас аблаў забіваюць дзьве-тры тысячы малпаў, уключаючы «два віды» калёбусаў, якія не наносяць шкоды плянтацыям какава й тэарэтычна абароненых законам[1]. Віды, названыя Дарэлас, цяпер лічацца родамі: чорна-белы калёбус і чырвона-чорны калёбус.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Джэральд Дарэл Злавіце мне калёбуса (рас.)
- ^ Bamforth(недаступная спасылка) (анг.)