Перайсьці да зьместу

Абдэль Азіз Бутэфліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абдэль Азыз Бутэфліка»)
Абдэль Азіз Бутэфліка
па-арабску: عبد العزيز بوتفليقة
27 красавіка 1999 — 2 красавіка 2019
Папярэднік Liamine Zéroual[d]
Наступнік Абдэль Кадэр Бенсалах[d]
12 ліпеня 1999 — 10 ліпеня 2000
Папярэднік Блез Кампаорэ
Наступнік Гнасінгбэ Эядэма[d]
17 верасьня 1974 — 15 верасьня 1975
Папярэднік Leopoldo Benites[d]
Наступнік Гастон Торн
4 верасьня 1963 — 8 сакавіка 1979
Папярэднік Mohamed Khemisti[d]
Наступнік Mohammed Seddik Ben Yahia[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 сакавіка 1937(1937-03-02)[1][2][3][…]
Памёр: 17 верасьня 2021(2021-09-17)[4] (84 гады)
Партыя:
Сужэнец: Amal Triki[d][5][6]
Адукацыя:
Узнагароды:

Абдэль Азіз Бутэфліка (па-арабску: عبد العزيز بوتفليقة‎; нар. 2 сакавіка 1937, г. Ужда, Марока) — пяты прэзыдэнт Альжыру (з 27 красавіка 1999 году да 2 красавіка 2019 году).

Бутэфліка вядомы сваім удзелам у барацьбе за незалежнасьць Альжыру ад Францыі ў 1950-х гадах. У пачатку 2000-х ён паклаў канец грамадзянскай вайне, якая пачалася ў 1991 годзе і якая забрала жыцьці каля 150 тысячаў чалавек.

Папярэднія выбары ён выйграваў зь вялікім адрывам ад астатніх кандыдатаў, усе чатыры разы апанэнты заяўлялі аб масавых фальсыфікацыях. У 2008 годзе на другім тэрміне Бутэфлікі ў канстытуцыю былі ўнесеныя папраўкі, якія далі магчымасьць прэзыдэнту застацца ва ўладзе больш за два тэрміны. Усе гэтыя гады яму ўдавалася пазьбягаць шырокай незадаволенасьці насельніцтва дзякуючы высокім сусьветным цэнах на нафту.

З паніжэньнем цэнаў на нафту краіна пачала адчуваць фінансавыя цяжкасьці. Бюджэт больш ня можа аплачваць вялікія сацыяльныя праекты і ў краіне расьце беспрацоўе.

Ранкам 2 красавіка 2019 году альжырскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва APS са спасылкай на офіс прэзыдэнта паведаміла, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэньня свайго чацьвёртага мандату — 28 красавіка. Рашэньне пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы Бутэфліка прыняў ва ўмовах масавых пратэстаў у краіне, якія працягваюцца больш за месяц[7].

Абдэль Азіз Бутэфліка жанаты на Амаль Трыкі з жніўня 1990 году, дзяцей ня мае. Яго жонка Амал Трыкі ў цяперашні час зь ім не жыве, жыве ў Парыжы. Абдэль Азіз Бутэфліка мае трох зводных сёстраў (Фатыма, Аміна і Айша), зь якімі ён не падтрымлівае кантактаў, чатырох братоў (Абдэльджані, Мустафа, Абдэрахім і Саід) і адну сястру (Латыфа).