Перайсьці да зьместу

Абавязковыя пастановы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Абавязко́выя пастано́вы — у Расейскай імпэрыі ў 2-й палове XIX — пачатку XX стст. акты службовых асобаў (генэрал-губэрнатараў, губэрнатараў, граданачальнікаў), якія выдаваліся дыскрэцыйна (ад франц. discrétionnaire — у залежнасьці ад асабістага меркаваньня) і зьмяшчалі юрыдычныя санкцыі. Прымаліся для барацьбы з рэвалюцыйным рухам. Паводле палажэньня ад 13 ліпеня 1876 г. губэрнатары атрымалі права выдаваць абавязковыя пастановы аб забароне сходаў, органаў друку і іншае. Палажэньне ад 14 жніўня 1881 г. акрэсьлівала паўнамоцтвы службовых асобаў на прыняцьце абавязковых пастаноў у мясцовасьцях, аб’яўленых на асобым становішчы, пазьней губэрнатары атрымалі права выдаваць абавязковыя пастановы тэрмінам на 1 год і ў мясцовасьцях, дзе выключнага становішча не было. У 1904—1907 гг. паўнамоцтвы на абавязковых пастаноў мелі менскі і магілёўскі, у 1909—1913 гг. — віленскі, віцебскі, менскі, магілёўскі губэрнатары. Абавязковыя пастановы існавалі да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

  • Блинов И. Губернаторы: Историко-юридический очерк / Ив. Блинов. — СПб.: Типо-литография К. Л. Пентковского, 1905. — 360 с.
  • Гессен В. М. Исключительное положение / В. М. Гессен. — СПб.: Юридический книжный склад «Право», 1908. — VIII, 410 с.
  • Сукала, А. Я. Абавязковыя пастановы / А. Я. Сукала // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. Том 1. А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 7.