Аахэнская катэдра
| Аахэнская катэдра | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Аахэнская катэдра | |
| Краіна | Нямеччына |
|---|---|
| Тып | культурны |
| Крытэры | i, ii, iv, vi |
| ID | 3 |
| Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Каардынаты | Праблемы з maplink: HGЯO{{#coordinates:}}: няслушная шырата
|
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1978 (2) |
Аахэнская катэдра (па-нямецку: Aachener Dom, Aachener Münster, Kaiserdom) — катэдра япархіі Аахэну, у якой на працягу стагодзьдзяў каранаваліся імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі. Сучасная катэдра складаецца зь некалькіх частак: у сярэдзіне знаходзіцца найстаражытная яе частка — каралінгаўскі актагон (васьмікутнік), які быў пабудаваны яшчэ пры Карле Вялікім у VIII стагодзьдзі. Астатнія яе часткі, у т.л. гатычны хор, былі пабудаваныя ў сярэднявеччы. У 1978 годзе Аахэнская катэдра адной зь першых у сьвеце была уключаная ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будаўніцтва катэдры распачаў у 800 годзе Карл Вялікі, запрасіўшы для гэтага спэцыялістаў з Рыму й Бізантыі. У 805 годзе катэдра была асьвечаная папам Лявом III. У 814 у Палацавай капліцы быў пахаваны Карл Вялікі. З 936 да 1531 году Аахэнская катэдра была месцам каранацыі трыццаці імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі. Трон імпэратара і ў нашыя дні знаходзіцца ў Палацавай капліцы. Каб мець магчымасьць прымаць як мага больш паломнікаў, з 1355 да 1414 быў пабудаваны новы хор.
У скарбніцы катэдры, якая належыць да найбольш значных царкоўных скарбніцаў Паўночнай Эўропы захоўваюцца шэдэўры мастацтва эпохаў Каралінгаў, Атонаў і Штаўфэнаў, сярод якіх Крыж Лётара, бюст Карла Вялікага, саркафаг Празэрпіны і інш.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Выгляд у начы
- У Актагоне
- Паўднёва-заходні фасад з фігурамі Сьвятых
- Ліхтар Барбаросы
- Выгляд з усходу (Заля Хору, капліца Мацьвея)
- Каралеўскі (імпэратарскі) трон
- Труна Карла Вялікага
- Бюст Карла Вялікага
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вікіпэдыя:Старонкі зь няслушнымі каардынатнымі меткамі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Нямеччыне
- Імпэрскія катэдры
- Хрысьціянскія храмы Паўночнага Райну — Вэстфаліі
- Хрысьціянскія храмы пад купалам
- Каралінгавая архітэктура
- Пахавальні Каралінгаў
- Каранацыйныя хрысьціянскія храмы
- Збудаваньні Аахэну
- Старонкі з сапсаванымі мапамі