АСВЭЛ Вілярбан
| АСВЭЛ | |
| Заснаваны | 1948 |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Вілярбан, Францыя |
| Арэна | LDLC Арэна Зьмяшчальнасьць: 12 523 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | НБЛ-Эліт |
| Форма | |
| Клюбныя колеры | |
|
| |
| Спасылкі | |
| Афіцыйная бачына | |
АСВЭЛ (па-француску: ASVEL) — францускі баскетбольны клюб з прадмесьця Ліёну места Вілярбану. Спаборнічае ў НБЛ-Эліт і Эўралізе. Свае хатнія гульні клюбу ладзіць на пляцоўках LDLC Арэна і Астрабаль, якія маюць зьмяшчальнасьць у 12 523 і 5560 чалавек адпаведна[1]. Каманда была заснаваная ў 1948 годзе і ўважаецца за адную з найбольш пасьпяховых у францускім баскетболе, маючы на сваім рахунку дзясяткі перамог у чэмпіянаце Францыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб зьявіўся ў 1948 годзе ў выніку зьліцьця двух шматпрофільных спартовых клюбаў у Ліёне і навакольлях. АСВЭЛ ёсьць абрэвіятурай, якая аб’ядноўвае назвы клюбаў-папярэднікаў, то бок спартовай асацыяцыі Вілярбану і каманды «Эвэй» зь Ліёну.
У 2014 годзе прэзыдэнтам клюбу быў прызначаны былы зорны баскетбаліст «Сан-Антоніё Спэрз» і зборнай Францыі Тоні Паркер. У сэзоне 2015—2016 гадоў АСВЭЛ у 18-ы раз стаў чэмпіёнам краіны, абгуляўшы ў фінальнай сэрыі «Страсбург». Пры гэтым цягам сэрыі вілярбанцы трывалі паразу ў дзьвюх першых сустрэчах, але апошнія тры матчы скончыліся на іхнюю карысьць[2]. У сакавіку 2017 году гулец НБА Нікаля Бацюм стаў акцыянэрам Infinity Nine Sports, то бок галоўнай інвэстыцыйнай кампаніі клюбу, і заняў пасаду дырэктара ў баскетбольных апэрацыях. Тоні Паркер застаўся мажарытарным уладальнікам і прэзыдэнтам[3]. У 2018 годзе клюб падпісаў 10-гадовае пагадненьне аб спонсарстве з Groupe LDLC. Клюб таксама зьмяніў асноўныя колеры каманды зь першапачатковых бела-зялёных на бела-чорныя ды замовіў новы лягатып, каб адлюстраваць на ім свае новыя колеры[4].
Улетку 2018 году стала вядома, што з 2019 году АСВЭЛ вернецца ў Эўралігу пасьля таго, як арганізацыя пастанавіла надаць клюбу ўайлд-кард на бліжэйшыя два гады[5]. У чэрвені 2019 году холдынгавая кампанія футбольнага клюбу ліёнскага «Алімпіка» OL Groupe набыла 25% акцыяў мужчынскай каманды АСВЭЛ і 10% акцыяў жаночай каманды АСВЭЛ за 3,7 мільёнаў эўра[6]. У сэзоне 2021—2022 гадоў каманда ў трэці раз запар сталася чэмпіёнам Францыі, адолеўшы ў фінале «Манака»[7]. Цягам наступных некалькіх сэзонаў АСВЭЛ у значнай ступені расчараваў, а першынство лізе захапілі «Манака» і «Парыж». Пры гэтым з часоў перамогі ў 2022 годзе каманда нават не трапляла ў фінал НБЛ-Эліт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 0 ME,Astroballe (5556 places) Архіўная копія ад 30.06.2017 г.
- ↑ Villeurbanne completes total comeback to win the championship. Eurohoops (14.06.2016).
- ↑ Nicolas Batum becomes shareholder of Tony Parker's ASVEL and director of basketball operations // Sportando
- ↑ New logo and record contract for the naming rights of LCDC ASVEL. Архіўная копія ад 12.09.2018 г.
- ↑ EuroLeague & EuroCup clubs, domestic leagues shape 2018-19 season // Euroleague Basketball, 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 11.07.2019 г.
- ↑ Lyon seal €3.7m Asvel investment deal // 24.06.2019 г.
- ↑ Le triplé pour Lyon-Villeurbanne !. Betclic ELITE (25.06.2022).
