Перайсьці да зьместу

Ўічыта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ўічыта (Канзас)»)
Ўічыта
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Канзас
Дата заснаваньня 1863
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Wichita, Kansas[d] Лілі Ву[d][1]
Геаграфія
Плошча 423,7 км²
Вышыня НУМ 396 м
Каардынаты 37°41′20″ пн. ш. 97°20′10″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы Wichitan і Wichitans
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 316
Паштовы індэкс 67201, 67202[3], 67203[3], 67204[3], 67205[3], 67206[3], 67207[3], 67208[3], 67209[3], 67210[3], 67211[3], 67212[3], 67213[3], 67214[3], 67215[3], 67216[3], 67217[3], 67218[3], 67219[3], 67220[3], 67223[3], 67226[3], 67227[3], 67228[3], 67230[3], 67232[3], 67235[3], 67260[3], 67275, 67276, 67277 і 67278
Сайт www.wichita.gov
Ўічыта на мапе ЗША ±
Ўічыта
Ўічыта
Ўічыта
Ўічыта
Ўічыта
Ўічыта

Ўі́чыта (па-ангельску: Wichita) — места штату Канзас, ЗША. Паводле перапісу 2020 году насельніцтва гораду складала 397 532 чалавекі[4][5], а колькасьць жыхароў аглямэрацыі сягае 647 610 жыхароў[6]. Горад месьціцца ў паўднёва-цэнтральным Канзасе ўздоўж ракі Арканзас. Ўічыта пачала як гандлёвы пост на Чысгальмскім шляху ў 1860-х гадах, а як места была інкарпараваная ў 1870 годзе.

Хата Дарыюса Сэйлза Мангера, пабудаваная ў 1868 годзе, ёсьць найстарэйшым захаваным будынкам у Ўічыце. Цяпер тут музэй.

У 1541 годзе гішпанская экспэдыцыя пад кіраўніцтвам дасьледніка Франсіска Васкеса дэ Каранада выявіла, што гэты раён быў заселены народам ўічыта, але канфлікты з племенем осэйджаў у 1750-х гадах змусілі ўічыта перасяліцца далей на поўдзень[7]. Спачатку рэгіён быў пад уладай Францыі, але пазьней быў набыты ЗША ў выніку Луізыянскай куплі ў 1803 годзе. Гэты раён спачатку быў аб’яўлены часткай тэрыторыі Канзасу ў 1854 годзе, а затым у складзе штату Канзас у 1861 годзе быў цалкам улучаны ў ЗША[8][9]. Народ ўічыта вярнуўся сюды ў 1863 годзе, калі быў выгнаны з сваіх новых земляў войскамі Канфэдэрацыйных Штатаў Амэрыкі падчас грамадзянскай вайны ў ЗША[10][11], але хутка індзейцы вярнуліся на свае колішнія землі.

Хуткая іміграцыя прывяла да спэкулятыўнага зямельнага буму ў канцы 1880-х гадоў, што, аднак, стымулявала далейшае разьвіцьцё гораду. Да 1890 году Ўічыта сталася трэцім паводле велічыні местам штату пасьля Канзас-Сіці і Тапікі, маючы насельніцтва ў колькасьці амаль 24 тысячаў чалавек[12]. Тым ня менш, пасьля буму горад трапіў у эканамічную рэцэсію, а многія зь першых пасяленцаў збанкрутавалі[13]. У 1914 і 1915 гадах у суседняй акрузе былі знойдзеныя радовішчы нафты і прыроднага газу, што выклікала чарговы эканамічны бум ва Ўічыце, бо вытворцы засноўвалі ў горадзе нафтаперапрацоўчыя заводы[14]. У 1934 годзе вытворчыя магутнасьці Stearman у месьце сталі часткай кампаніі Boeing, якая пазьней стала найбуйнейшым працадаўцам гораду[15]. Будаўніцтва аэрапорту на паўднёвым усходзе ад гораду было завершанае ў 1935 годзе. У час Другой сусьветнай вайны тут разьмяшчаліся вайсковая авіябаза і завод Boeing[16]. Горад перажыў выбуховы росту насельніцтва, калі стаў буйным цэнтрам вытворчасьці бамбавікоў Boeing B-29. Насельніцтва ў ваенны час хутка павялічылася з 110 тысячаў да 184 тысячаў чалавек, прыцягваючы авіяцыйных рабочых з усяго цэнтральнага рэгіёну ЗША[17]. Цягам канца XIX і XX стагодзьдзяў у горадзе паўсталі і іншыя вядомыя кампаніі і брэнды, сярод якіх была Pizza Hut. За выняткам кволага росту ў 1970-я гады, Ўічыта працягвала стабільна расьці эканамічны, увайшоўшы ў XXI стагодзьдзе як горад з устойлівым ростам[18]. У канцы 1990-х і 2000-х гадоў гарадзкія ўлады і мясцовыя арганізацыі пачалі супрацу ў справе перабудовы цэнтральных раёнаў места[19][20].

  1. ↑ https://www.wichita.gov/785/Mayor
  2. ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 http://www.geopostcodes.com/Sedgwick_Kansas
  4. ↑ Profile of Wichita, Kansas in 2020. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 11.2021 г.
  5. ↑ QuickFacts; Wichita, Kansas; Population, Census, 2020 & 2010. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 08.2021 г.
  6. ↑ 2020 Population and Housing State Data. United States Census Bureau.
  7. ↑ Brooks, Robert L. Wichitas Encyclopedia of the Great Plains. University of Nebraska–Lincoln.
  8. ↑ Louisiana Purchase. Kansas Historical Society.
  9. ↑ Kansas Territory. Kansas Historical Society.
  10. ↑ Days of Darkness: 1820-1934. Wichita and Affiliated Tribes.
  11. ↑ Sowers, Fred A. (1910) Early History of Wichita. C.F. Cooper & Co..
  12. ↑ Census of Population and Housing. United States Census Bureau.
  13. ↑ Overview. City of Wichita, Kansas. Архіўная копія ад 08.2013 г.
  14. ↑ Price, Jay M. El Dorado : legacy of an oil boom. — Charleston, SC: Arcadia. — ISBN 978-0738539713
  15. ↑ Tanner, Beccy. Boeing's Wichita history dates to 1927 // The Wichita Eagle, 01.2012 г.
  16. ↑ History of the Building. Kansas Aviation Museum (06.2014).
  17. ↑ Herman, Arthur (2012). «Freedom’s Forge: How American Business Produced Victory in World War II». Random House, New York, NY. — С. 297—300. — ISBN 978-1-4000-6964-4.
  18. ↑ Census of Population and Housing. United States Census Bureau.
  19. ↑ Midtown Neighborhood Plan. Wichita-Sedgwick County Metropolitan Area Planning Department (2004). Архіўная копія ад 02.2016 г.
  20. ↑ Delano's Colorful History. Historic Delano, Inc..

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]