Ісус (фільм, 1999)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісус
Jesus
Жанр біяграфічны фільм і драматычны фільм[d]
Рэжысэр Роджэр Янг
Сцэнарыст Сюзэт Куцюр
Прадусар
  • Расэл Каган
  • Рабэрта Кадрынгер
У ролях
Кампазытар Патрык Ўільямс
Апэратар Рафаэль Мэртэс
Мантаж Бэнджамін Вайсман
Вытворчасьць CBS Television
Распаўсюд CBS[d] і Netflix
Дата выхаду 14 траўня 2000
Працягласьць 240 хв.
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $20 000 000
Старонка на IMDb
http://www.luxvide.it/gesu-101.html Афіцыйны сайт

Ісу́с (па-ангельску: Jesus) — біблійны тэлевізійны фільм 1999 року, які пераказвае гісторыю Ісуса. Галоўныя ролі выканалі Джэрэмі Сыста (Ісус), Жаклін Бісэ (Марыя з Назарэту), Дэбра Мэсінг (Марыя Магдаліна) і Гары Олдмэн (Понтыюс Пілят).

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм спалучае гісторыю чатыроў Эвангельляў і пазабіблійныя элемэнты, якіх няма ў Новым Запавеце. Ён акцэнтаваны болей на чалавечым аспэкце жыцьця Ісуса Хрыста. У адрозьненьне ад больш сьвятарскага і боскага адлюстраваньня ў ранейшых фільмах, тут Ісус выказвае эмоцыі на Язэпавым пахаваньні, кідае камяні ў Галілейскае мора пасьля сустрэчы з Сымонам Пятром і Якавам Зевядзеевым, танчыць на вясельлі ў Кане.

Акрамя вядомых біблійных эпізодаў, фільм таксама прадстаўляе пазабіблійныя сцэны — успамін пра першае падарожжа Ісуса ў Ерусалім зь Янам, відзеж пра войны і разбурэньні ў Хрыстова імя ў сярэднія і новыя вякі. Падобна й сатана прадстаўлены ў двух розных абліччах: у выглядзе сучаснага мужчыны і жанчыны ў чырвоным. Таксама ў фільме зьяўляецца зборны пэрсанаж(en), апакрыфічны рымскі гісторык на імя «Лівіё», які назірае і камэнтуе ўбачанае; меркавана ён названы паводле Лівіюса.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саўндтрэк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Jesus: Music from and Inspired by the Epic Mini-Series
Саўндтрэк Розныя
Выдадзены 8 сакавіка 2000
Жанр Госпэл
Выдавец Capitol Records/Sparrow Records
Сынглы да Jesus: Music from & Inspired by the Epic Mini-Series
  1. «I Need You»
    Выдадзены: 18 ліпеня 2000
  2. «Spirit in the Sky»
    Выдадзены: 18 ліпеня 2000

8 сакавіка 2000 року выйшаў саўндтрэк да фільму Jesus: Music from and Inspired by the Epic Mini-Series[1].

НазваВыканаўца(-ы) Працягласьць
1. «Jesus» (Тэма з арыгінальнага саўндтрэку)Патрык Ўільямс 2:49
2. «I Need You»  Ліэн Раймс 3:48
3. «Jesus, He Loves Me»  Эрык Маккейн 4:36
4. «Nobody Ever (Only You)»  Стывэн Кэртыс Чэпмэн 4:27
5. «Spirit in the Sky»  DC Talk 3:44
6. «The Love That You’ve Been Looking For»  98 Degrees 4:33
7. «Shining Star»  Яланда Адамс 3:33
8. «Love Can Change Your Mind»  Lonestar 4:17
9. «Fly to You»  Avalon 3:49
10. «When You Walked Into My Life»  Джэкі Вэляскез 3:46
11. «City by a River»  Hootie & the Blowfish 3:49
12. «Pie Jesu»  Сара Брайтман 3:55

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]