Варыўня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Істопка»)

Варыўня (або стопка, сьцёпка, істопка) – гаспадарчая пабудова зрубнай канструкцыі, як і хата, з імшанымі сьценамі, без акон або з маленькімі шырынёй ў адно-два бервяна адтулінамі з засоўкамі замест шкла. Варыўня звычайна стаяла асобна ці далучалася да сенцаў з супрацьлеглага хаце боку, часам у ёй выдзялялася камора. Выкарыстоўвалася для захоўваньня бульбы, буракоў, малака, морквы і інш. Разам з прыпасамі ў варыўні трымалі дробны гаспадарчы інвэнтар. У зімовы час варыўня ацяплялася пры дапамозе невялікай курной печкі. Пры неабходнасьці магла пераабсталёўвацца пад жылое памяшканьне.

Паступова варыўня пачала замяняцца скляпамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973