Ісак Салавейчык
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Салавейчык.
Ісак Восіпавіч Салавейчык (1890, Беласток — 1967) — вядомы беларускі савецкі фатограф.
Нарадзіўся ў сям’і фатографа. Ягоны дзед і бацька — уласьнікі асабістых фотамайстэрняў ў Гародні, Слоніме, Нясьвіжы і іншых гарадах Беларусі.
Працаваў фотакарэспандэнтам газэт і часопісаў БССР, выкладаў на шматлікіх курсах фотааматараў, пасьля ў адмысловай вучэльні фатографаў-бытавікоў, супрацоўнік рэспубліканскіх выдавецтваў, фатограф «Белдзяржкіно», часопісе «Чырвоная Беларусь», музэйны фотамайстар. Адзін з аўтараў першага ў СССР фотаальбому — «Беларусь Савецкая»[1].
Першы мастацкі кіраўнік фотаклюбу «Мінск» — цяпер самы стары і шанаваны на постсавецкай прасторы.
У кастрычніку 2010 году да 120 годзьдзя Салавейчыка ў нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь ладзілася выстава «ФАТОГРАФ СВАЙГО ЧАСУ»[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дзядуля беларускай фатаграфіі // Наша Ніва, 22 верасьня 2010
- ^ Выстаўка «Фатограф свайго часу» (да 120-годдзя з дня нараджэння І. В. Салавейчыка. Дзяржаўная установа «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» (14.09.2010). Праверана 22 верасьня 2010 г.