Ісак Лур’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ісак Лур'е»)
Ісак Лур’е
консул і гандлёвы прадстаўнік БНР у Капэнгагене, Бэрліну, Гданску
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1890
Пінск
Памёр: пасьля 1933
Бацька: Рыгор Лур’е

Ісак Рыгоравіч Лур’е (1890, Пінск — пасьля 1933) — беларускі дзяяч габрэйскага паходжаньня.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын фабрыканта й удзельніка шматлікіх сыяніскіх кангрэсаў Рыгора Лур’е. Як чалавек, які меў стасункі зь вядомымі габрэйскімі дзеячамі (Хаімам Вейцманам, Нагумам Сакаловым, Леам Моцкіным), прадстаўляў Беларускую народную рэспубліку за мяжой.

У 19191921 консул і гандлёвы агент БНР у Капэнгагене, стварыў тут прэс-бюро Наладжваў кантакты таксама са швэдзкімі коламі. Актыўна перакладаў з дацкае й швэдзкае моваў газэты і рабіў дайджэст для ўраду БНР, каб мець разуменьне, як ставяцца да Ўсходняе Эўропы й Беларусі дацкія й швэдзкія палітычныя і дзелавыя колы. Пасьля быў пераведзены ў Бэрлін, а адтуль у Гданск.

Литаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]