Ірына Сэх
| Ірына Сэх лац. Iryna Sech | |
| па-ўкраінску: Ірина Ігорівна Сех | |
Ірына Сэх | |
| Галава Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі | |
|---|---|
| 2 сакавіка 2014 — 14 жніўня 2014 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Турчынаў (в.а), Пятро Парашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Арсень Яцанюк |
| Папярэднік | Алег Сала |
| Наступнік | Юры Туранскі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 20 верасьня 1970 (55 гадоў) Вэрбіўчык Бродаўскі раён Львоўская вобласьць УССР, СССР |
| Партыя | УА «Свабода» (з 1998) |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Андрэй |
| Дзеці | Дарына |
Ірына Ігараўна Сэх (па-ўкраінску: Ірина Ігорівна Сех, нарадзілася 20 верасьня 1970 году) — украінская палітыкіня, народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня, абраная на парляменцкіх выбарах 2012 году ў 119 выбарчай акрузе ад УА «Свабода». У Вярхоўнай Радзе ўзначальвала Камітэт па пытаньнях экалягічнай палітыкі, прыродакарыстаньня і ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. З 2 сакавіка па 14 жніўня 2014 была Галавой Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Галава Ўсеўкраінскага аб’яднаньня ўкраінак «Яварына»[1]. Дэпутат Львоўскай абласной рады розных скліканьняў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла Тэрнопальскі педагагічны інстытут у 1994 годзе. У 2002—2006 гадах была дэпутатам і кіравала фракцыяй Свабоды ў Бродаўскай раённай радзе[2]. Балятавалася па сьпісе УА «Свабода» на выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны 2007 пад нумарам 18[3]. Сьпіс атрымаў падтрымку 0,76% і партыя не атрымала мандатаў. У 2009 скончыла навучаньне ў Львоўскім Універсытэце імя І. Франка па спэцыяльнасьці «Правазнаўства»[4]. У 2011 годзе кіравала аблавай на Голаву Львоўскай абласной адміністрацыі Міхаіла Цымбалюка, пасьля сутыкненьняў на 9 траўня ў Львове[5]. У 2012 годзе была вылучана па квоце УА «Свабода» як адзіны кандыдат ад апазыцыйных сілаў у 119 акрузе, дзе і здабыла перамогу. Яе падтрымалі 67 784 выбаршчыкаў ці 64,86%. У Вярхоўнай Радзе 7-га скліканьня ўзначальвала Камітэт па пытаньнях экалягічнай палітыкі, прыродакарыстаньня і ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. З 2 сакавіка па 14 жніўня 2014 была Галавой Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Балятавалася ад УА «Свабода» на выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны 2014 году па акрузе №119, атрымала чацьвертае месца — за яе кандыдатуру прагаласавалі 14 514 выбаршчыкаў, ці 13,5%[6]. Працавала памочніцай народнага дэпутата Алега Асухоўскага[7]. Ізноў балятавалася ад УА «Свабода» на выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны 2019 году па акрузе №119, атрымала шостае месца — за яе кандыдатуру прагаласавалі 5 962 выбаршчыкаў, ці 7,25%[8]. У 2020 годзе абрана дэпутаткай Львоўскай абласной рады[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Галава арганізацыі (укр.)
- ^ Сэх Ірына Ігараўна (укр.)
- ^ Выбарчы сьпіс УА «Свабода» (укр.)
- ^ Сэх Ірына Ігараўна (укр.)
- ^ Дэпутатаў, якія прымусілі Цымбалюка напісаць заяву на звальненьне, выклікаюць у міліцыю https://zaxid.net/news/(недаступная спасылка)
- ^ Зьвесткі пра падлік галасоў у аднамандатнай выбарчай акрузе №119 (Львоўская вобласьць) (укр.)
- ^ Алег Іванавіч Асухоўскі (укр.)
- ^ Зьвесткі пра падлік галасоў у аднамандатнай выбарчай акрузе №119 (Львоўская вобласьць) (укр.)
- ^ Сэх Ірына Ігараўна (укр.)