Іржы Поліўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Іржы Поліўка
Jiří Polívka
Jiří Polívka C.jpg
Нарадзіўся 6 сакавіка 1858(1858-03-06)[1][2][3]
Энс
Памёр 21 сакавіка 1933(1933-03-21)[4][2] (75 гадоў)
Прага
Навуковая сфэра славістыка
Месца працы Карлаў унівэрсытэт
Альма-матэр Карлаў унівэрсытэт
Навуковая ступень прафэсар
Аўтограф Аўтограф

Іржы Поліўка (па-чэску: Jiří Polívka; 6 сакавіка 1858, Энс — 21 сакавіка 1933, Прага) — выбітны чэскі філёляг-славіст, этнограф, пэдагог, адзін з заснавальнікаў славянскай параўнальнай фальклярыстыкі. Прафэсар славянскай філялёгіі Карлавага ўнівэрсытэту, чалец-карэспандэнт Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1868—1876 навучаўся ў гімназіі ў Празе, пасьля скончыў філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту (1880), слухаў лекцыі па стапаславянскай мове і палеаграфіі ў Заграбскім унівэрсытэце. У 1882 у Вене атрымаў ступень доктара філязофіі.

Слухаў лекцыі ў Празе і Загрэбе, падарожнічаў па славянскіх землях, займаўся рукапісамі ў пецярбурскіх і маскоўскіх бібліятэках. Прыхільнік тэорыі міграцыі (запазычаньня) Тэадора Бэнфэя. Прафэсар славянскай філялёгіі Праскага ўнівэрсытэту. Чалец-карэспандэнт Санкт-Пецярбурскай АН з 1 сьнежня 1901 па аддзяленьні расейскае мовы і славеснасьці.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Paläographische, grammatische und kritische Eigenthümlichkeiten in dem Makedonischen Praxapostolus» («Archiv für slav Phil.», X);
  • дасьледаваньні пра Нікадзімава Эвангельле ў славянскіх літаратурах («Časop. Česk. Mus.», 1890—1891);
  • артыкулы пра Шафарыка, Грыбаедава, Пыпіна;
  • параўнальныя дасьледаваньні казачных сюжэтаў у славянскіх народаў; іхнім сынтэзам зьяўляюцца буйныя сачыненьні «О srovnávnacím studiu tradic lidových» і «Pohádkoslovné Studie» (Прага, 1904).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Іржы Поліўкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў