Іранскае агнёвае кальцо
| Частка ад | ірана-ізраільскі проксі-канфлікт |
|---|---|
| Частка больш агульнага | Вось супраціву |
| Краіна | Іран |
Іра́нскае агняво́е кальцо́[1][2][3] — вайсковая стратэгія дзяржаваў Восі супраціву на чале з Іранам, якая абумоўлівае атачэньне Ізраілю з дапамогай тэрарыстычных арганізацыяў у дзяржавах-«пратэктаратах».
Гэткая стратэгія ёсьць часткай, а, магчыма, нават і ядром ірана-ізраільскага пасярэдніцкага канфлікту.
Мэта «Іранскага агнявога кальца» — аслабіць Ізраіль шляхам лякальных канфліктаў з пасярэдніцкімі ўтварэньнямі ды згоршыць ягоны імідж на глябальнай арэне ў цэлым і вакольнай у прыватнасьці. На Блізкім Усходзе гэта тычыцца антыіранскай кааліцыі, якую складаюць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Бахрэйн, Катар, Саудаўская Арабія і Эгіпет[4]; на захадзе гэта найперш Вялікабрытанія, ЗША і Францыя. Іранская дзяржаўная ідэалёгія лічыць гэтыя краіны загрозай гегемоніі Ірана на Блізкім Усходзе і ў міжнароднай сыстэме. Таксама «Іранскае агнявое кальцо» служыць адцягненьнем увагі ад праграмы стварэньня ядзернай зброі, з дапамогай якой Іран плянуе зьмяніць балянс сілаў у рэгіёне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Attacks on Israel Part of Iran’s Ring of Fire Strategy (анг.) Flash Brief. Foundation for Defence of Democracies (8 кастрычніка 2023). Праверана 30 чэрвеня 2025 г.
- ↑ Borenstein, Kobi (6 жніўня 2024) Ring of Fire (анг.). Mishpacha. Праверана 30 чэрвеня 2025 г.
- ↑ O’Connor, Tom (4 кастрычніка 2024) Israel Faces Iran-Backed 'Ring of Fire' in Ground War with Hezbollah (анг.). Newsweek. Праверана 30 чэрвеня 2025 г.
- ↑ Feferman, Bob (8 ліпеня 2020) Iran’s ‘Ring of Fire’: A Growing Threat to Israel (анг.). The Times of Israel. Праверана 30 чэрвеня 2025 г.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |