Іраклі Кабахідзэ
| Іраклі Кабахідзэ | |
| па-грузінску: ირაკლი კობახიძე | |
| | |
|---|---|
| 18 лістапада 2016 — 21 чэрвеня 2019 | |
| Папярэднік | Давід Усупашвілі[d] |
| Наступнік | Арчыл Талаквадзэ[d] |
| з 18 лістапада 2016 | |
| з 8 лютага 2024 | |
| Папярэднік | Іраклі Гарыбашвілі |
| 27 студзеня 2020 — 6 сакавіка 2024 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 25 верасьня 1978[1] (47 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Бацька | Георгі Кабахідзэ[d] |
| Подпіс | |
Іраклі Кабахідзэ (па-грузінску: ირაკლი კობახიძე; нар. 25 верасьня 1978 году) — грузінскі палітык. Зь лютага 2024 году займае пасаду 16-га прэм’ер-міністра Грузіі. Раней ён быў дэпутатам парлямэнту Грузіі ад 2016 па 2024 гады, старшыня парлямэнту з 2016 па 2019 гады, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы з 2020 па 2022 гады. Займаў пасаду старшыні партыі Грузінская мара з 2021 па 2024 гады[2]. Да прыходу ў палітыку быў прафэсарам Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[3], а таксама працаваў у няўрадавых арганізацыях, якія фінансаваліся Захадам. Быў адным з галоўных пашыральнікаў тэорыі змовы існаваньня гэтак званай Партыі сусьветнай вайны. Ягоны ўрад паскорыў пагаршэньне дачыненьняў з Захадам і быў абвінавачаны ў міжнародным сабатажы заяўкі Грузіі на ўступ у Эўразьвяз[4][5]. ЗША абвесьцілі аб увядзеньні санкцыяў супраць Кабахідзэ, сябраў ягонага ўраду і сябраў партыі за падрыў дэмакратыі ў Грузіі[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი (груз.) — 2001.
- ^ Іраклі Кабахідзэ на бачыне Грузінскай мары.
- ^ «Georgian Dream stalls parliament’s investigation of US-sanctioned judges». OC Media.
- ^ Avdaliani, Emil (30.05.2024). «Georgia and the West on Collision Course». CEPA.
- ^ «Georgia’s EU bid is being sabotaged by its own government, Brussels fears». Politico.
- ^ «Breaking: US State Department Implements First Tranche of Sanctions against Georgian Individuals». Civil.ge.