Інстытут фізыкі
Выгляд
(Перанакіравана з «Інстытут фізыкі і матэматыкі»)
| Інстытут фізыкі | |
| Уваход у інстытут (2019 г.) | |
| Папярэднік | Сэктар фізыкі і матэматыкі Фізыка-тэхнічнага інстытуту |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 17 студзеня 1955 (71 год таму) |
| Тып | навуковая |
| Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
| Мэта | распрацоўка прыладаў разьліку ўзаемадзеяньня і паскаральнікаў высокаэнэргетычных часьціцаў |
| Месцазнаходжаньне | Менск, Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 68, корп. 2 |
| Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
| Кіраўнік | Сяргей Гапоненка |
| Намесьнікі па навуковай працы | Міхаіл Бялькоў ды Ірына Ніканчук |
| Намесьнік па навуковай і інавацыйнай працы | Віталь Плаўскі |
| Навуковая сакратарка | Кацярына Жарнікава |
| Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
| Зьвязаныя кампаніі | УП «Цэнтар сьвятлодыёдных і оптаэлектронных тэхналёгіяў» |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 330 (2018 г.) |
| Сайт | ifan.basnet.by/by |
| Колішняя назва | Інстытут фізыкі і матэматыкі (да чэрвеня 1959 г.) |
Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава — адзін з галоўных інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваны 17 студзеня 1955 году. Дырэктар — акадэмік НАН Беларусі Мікалай Казак. Гістарычна інстытут спэцыялізаваўся ў галіне лязэрнай фізыкі. Пры інстытуце працуе рада па абароне дысэртацыяў. У інстытуце працуюць 5 акадэмікаў НАН Б, 4 члена-карэспандэнта НАН Б, 41 доктар навук, 107 кандыдатаў навук.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2026 год Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава налічваў 15 навуковых цэнтраў :
- «Шыраказонная нана- і мікраэлектроніка» (заг. к. ф.-м. н. Яўген Луцэнка, навуковы кіраўнік д. ф.-м. н. Генадзій Яблонскі)
- «Аптычнае дыстанцыйнае зандаваньне» (заг. к. ф.-м. н. Анатоль Чайкоўскі)
- «Фатоніка атамных і малекулярных структураў» (заг. д. ф.-м. н. Уладзімер Калінаў)
- «Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы» (заг. акад. НАН Беларусі, д. ф.-м. н. Валянцін Арловіч)
- «Дыягнастычныя сыстэмы» (заг. чл.-кар. НАН Беларусі Уладзімер Белы)
- «Лязэрна-аптычныя тэхналёгіі для мэдыцыны і біялёгіі» (навуковы кіраўнік к. ф.-м. н. Віталь Плаўскі)
- «Фізыка плязмы» (заг. чл.-кар. НАН Беларусі, д. ф.-м. н. Мікалай Тарасенка)
- «Фундамэнтальныя узаемадзеяньні і астрафізыка» (заг. д. ф.-м. н. Юры Курачкін)
- «Квантавая оптыка і квантавая інфарматыка» (заг. акад. НАН Беларусі, д. ф.-м. н. Сяргей Кілін)
- Выпрабаваньняў лязэрнай тэхнікі (заг. д. ф.-м. н. Вячаслаў Длугуновіч)
- Аналітычных спэктральных вымярэньняў (заг. к. ф.-м. н. Міхаіл Бялькоў)
- «Лязэрная тэхніка і тэхналёгіі» (заг. д. ф.-м. н. Генадзь Рабцаў)
- «Фатоніка і фотахімія малекул» (заг. к. ф.-м. н. Сяргей Церахаў)
- «Нанафатоніка» (заг. д. ф.-м. н. Дзяніс Навіцкі)
- Лазерныя прамысловыя тэхналёгіі (заг. к. ф.-м. н. Ірына Ніканчук)[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Навуковыя цэнтры // Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава Праверана 9 лютага 2026 г.
- ↑ Научные центры (рас.). Институт физики имени Б.И. Степанова. Праверана 9 лютага 2026 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кантакты // Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава, 2018 г. Праверана 12 сьнежня 2018 г.
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |