Інстытут прыродакарыстаньня
Каардынаты: 53°55′25″ пн. ш. 27°40′4″ у. д. / 53.92361° пн. ш. 27.66778° у. д.
Інстытут прыродакарыстаньня | |
Дата ўтварэньня | 25 сьнежня 1932 (91 год таму) |
---|---|
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | дасьледаваньні ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя |
Месцазнаходжаньне | Менск, Партызанскі раён, вул. Ф.Скарыны, д. 10 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Пухавіцкі раён (пас. Сьвіслач) |
Сяброўства | 6 акадэмікаў і 2 чальцы-карэспандэнты |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Кіраўнік | Сяргей Лысенка |
Намесьнікі па навуковай працы | Валер Хоміч, Аляксей Томсан |
Навуковы сакратар | Галіна Камышэнка[1] |
Асноўныя асобы | Мікалай Бамбалаў, Радзім Гарэцкі, Іван Ліштван, Уладзімер Логінаў і Аляксей Мацьвееў (акадэмікі)[2] |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | Экспэрымэнтальная база «Сьвіслач» (Пухавіцкі раён) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 70 (2018 г.) |
Сайт | ecology.basnet.by |
Колішняя назва | Інстытут торфу (да 16 сакавіка 1990 г.), Інстытут праблем выкарыстаньня прыродных рэсурсаў і экалёгіі (да 1 жніўня 2008 г.) |
Інстытут прыродакарыстаньня — навукова-дасьледчы інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваны ў сьнежні 1932 году ў якасьці Інстытуту торфу.
На 2018 год сярод 70 супрацоўнікаў было 6 акадэмікаў і 2 чальцы-карэспандэнты, 9 дактароў навук і 53 кандыдаты навук[2].
Асноўнымі навуковымі кірункамі інстытуту зьяўляюцца:
- ацэнка, прагназаваньне і аптымізацыя антрапагенных узьдзеяньняў на біясфэру;
- распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстаньня і аховы навакольнага асяродзьдзя;
- навуковае абгрунтаваньне стварэньня рэсурсазьберагальных тэхналёгій здабычы, перапрацоўкі і выкарыстаньня цьвёрдых гаручых выкапняў.
Лябараторыі:
- біягеахіміі ляндшафтаў;
- фізыка-хімічнай мэханікі прыродных дыспэрсных сыстэм;
- выкарыстаньня і аховы тарфяных радовішчаў;
- калёідна-хімічных асноў эколягабясьпечных тэхналёгій;
- хіміі і хімічных тэхналёгій цьвёрдага паліва;
- бузы;
- аграэкалёгіі;
- фізыка-хімічных мэтадаў дасьледаваньня;
- кліматалёгіі;
- інфармацыйнага забесьпячэньня прыродакарыстаньня;
- мадэляваньня геасыстэм;
- трансфармацыі рэчыва і энэргіі ў біясыстэмах;
- аптымізацыі геасыстэм.
Акрамя таго дзейнічаюць канструктарска-тэхналягічны аддзел, аддзел замежных сувязяў і навукова-тэхнічнай інфармацыі. Выдаецца часопіс «Прыродныя рэсурсы» і складанка прац «Прыродакарыстаньне». Абодва выданьні ўваходзяць у сьпіс Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сьнежня 1932 году ў Беларускай акадэміі навук (БАН) заснавалі Інстытут торфу. З 1936 году Інстытут ўвайшоў у склад Аддзяленьня матэматычных і прыродазнаўчых навук БАН, з 1940 — у Аддзяленьні тэхнічных навук, з 1947 — у Аддзяленьні фізыка-матэматычных і тэхнічных навук, з 1959 — у Аддзяленьні тэхнічных навук, з 1961 — у падпарадкаваньні Дзяржпляну БССР, у 1963—1966 — у складзе Дзяржаўнага камітэту паліўнай прамысловасьці пры Дзяржпляне СССР у якасьці Ўсесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту торфу, з 1967 па 1969 і з 1985 па 1987 — у Аддзяленьні хімічных навук АН БССР, з 1970 па 1984 і з 1988 па 1990 — у Аддзяленьні хімічных і геалягічных навук. 16 сакавіка 1990 году пераўтвораны ў Інстытут праблем выкарыстаньня прыродных рэсурсаў і экалёгіі. З 1990 па 1998 Інстытут уваходзіў у склад Аддзяленьня хімічных і геалягічных навук, у 1999—2003 — у склад Аддзяленьня хімічных навук і навук аб Зямлі. Ад 2004 году ўваходзіць у Аддзяленьне хімі і навук аб Зямлі НАН Беларусі. 1 жніўня 2008 году пераўтвораны ў Інстытут прыродакарыстаньня шляхам далучэньня да яго лябараторыяў Інстытуту геахіміі і геафізыкі НАН Беларусі.
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фёдар Бахцееў (1932—1936)
- Генадзь Ануфрыеў (1936—1941)
- Уладзімер Ракоўскі (1943—1948)
- Аркадзь Дубаў (1948—1952)
- Пётар Бялькевіч (1952—1960)
- Уладзімер Ракоўскі (1960—1963)
- Мікалай Панкратаў (1963—1973)
- Іван Ліштван (1973—1987)
- Мікалай Кіслоў (1987—1990)
- Іван Ліштван (1990—1997)
- Уладзімер Логінаў (1998—2008)[2]
- Аляксандар Карабанаў (1 жніўня 2008 — 3 жніўня 2019)
- Сяргей Лысенка (зь 2019 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Арганізацыі Аддзяленьня хіміі і навук аб Зямлі (Інстытут прыродакарыстаньня) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 15 чэрвеня 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
- ^ а б в Пра Інстытут (рас.) // Інстытут прыродакарыстаньня, 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Запатэнтаваныя распрацоўкі (рас.) // Інстытут прыродакарыстаньня, 2018 г. Праверана 11 верасьня 2018 г.
- Часопіс «Прыродакарыстаньне» (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |