Іма фон Бадмэрсгоф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іма фон Бадмэрсгоф
Imma von Bodmershof
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Emma Lilly Isolde von Ehrenfels
Нарадзілася 10 жніўня 1895(1895-08-10)[1][2][3]
Памерла 26 жніўня 1982(1982-08-26)[1][2][3] (87 гадоў)
Бацькі Крыстыян фон Эрэнфэльс[d]
Сужэнец Вільгэльм Бадмэрсгоф[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Гады творчасьці 1937—1982
Мова нямецкая[4]
Дэбют 1937
Значныя творы «Сем жменяў пяску» (1958), «Хайку» (1962)
Узнагароды

Іма фон Бадмэрсгоф (па-нямецку: Imma von Bodmershof; 10 жніўня 1895, Грац, Аўстра-Вугоршчына — 26 жніўня 1982, Гфёль, Аўстрыя) — аўстрыйская пісьменьніца, паэтка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іма была дачкой праскага барона Крыстыяна фон Эрэнфэльса, заснавальніка сучаснай структурнай гештальтпсыхалёгіі ў Аўстрыі. Вывучала гісторыю мастацтва і філязофію ў Празе і Вене[5].

Была знаёмая з Рыльке і гуртком Штэфана Георге. Яна была заручаная і абралася шлюбам з Норбэрта фон Гэлінграта. Пасьля заручынаў жыла ў Ніжняй Аўстрыі[6]. Яна таксама была сястрой Умара Рольфа барона Эрэнфэльса, усходазнаўца і антраполяга, які прыняў іслам[7]. Іма фон Бадмэрсгоф памерла ў замку Растбах каля Гфёля. З нагоды ейнага 100-годзьдзя ў 1995 годзе ў Растбаху і Гфёле ў ейны гонар былі ўстаноўленыя мэмарыяльныя дошкі[7]. Яе пахавалі на могілках Морыцрайт.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1937 году друкавала раманы і апавяданьні. У 1962 годзе выйшаў першы зборнік хайку. Паэтка культывавала трохрадкоўе японскай паэтычнай формы хайку. З гэтай мэтай яна падтрымлівала інтэнсіўны абмен думкамі зь японскім літаратуразнаўцам Юкіё Катані. Яна мела талент пісаць хайку і выдала некалькі тамоў[8]. Яна атрымала Вялікую Дзяржаўную прэмію Аўстрыі ў 1958 годзе за свой твор «Сем жменяў пяску» (ням. Sieben Handvoll Salz), раман, дзеяньне якога адбываецца на Сыцыліі[9].

Ейнае культурна-пэсімістычнае ліставаньне з Мартынам Гайдэгерам у 1959—1976 гадах было апублікаванае ў выдавецтве Клет-Кота ў 2000 годзе[8].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1937 – Der zweite Sommer, Suhrkamp, Berlin 1943
  • 1939 – Die Stadt in Flandern
  • 1939 – Die Bartabnahme -, von Loeper, Karlsruhe 1982
  • 1942 – Begegnung im Frühling (Erzählung), Verlag von Loeper, Karlsruhe 1985
  • 1943 – Die Jahreszeiten: Fünfundzwanzig Meisterwerke alter Buchmalerei
  • 1944 – Die Rosse des Urban Roithner -, Buchgemeinschaft Donauland, Wien 1984
  • 1950 – Sieben Handvoll Salz (Roman), Niederösterreichisches Pressehaus, St. Pölten 1984
  • 1952 – Das verlorene Meer (überarbeiteter Roman, 1939 erschienen unter "Die Stadt in Flandern"), Herold, Wien 1952
  • 1953 – So lange es Tag ist -, Österreichische Verlagsanstalt, Innsbruck 1953
  • 1962 – Unter acht Winden
  • 1962 – Haiku
  • 1973 – Sonnenuhr
  • 1980 – Im fremden Garten blüht Jasmin: 99 Haiku (Gedichtband), Verlag der Arche, Zürich 1980
  • 1982 – Ibarras Bartabnahme.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Imma von Bodmershof // FemBio database (ням.)
  2. ^ а б Imma Bodmershof // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ а б Imma von Bodmershof // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ CONOR.SI
  5. ^ Literatur von und über Imma Bodmershof im Katalog der Deutschen Nationalbibliothek, https://portal.dnb.de/opac.htm?method=simpleSearch&query=119300052
  6. ^ Bert Willens: Imma von Bodmershof und das deutsche Haiku, https://web.archive.org/web/20220815131651/http://www.kulturserver.de/home/haiku-dhg/Archiv/Willens_Bodmershof.htm
  7. ^ а б «Imma von Bodmershof». Gedächtnis des Landes.
  8. ^ а б Cécile Cordon: Zwischen Hölderlin und Hitler. Die Schriftstellerin Imma Bodmershof und ihre Zeit (1895-1982). Leipzig: Eudora, 2020.
  9. ^ Imma Bodmershof: Gesammelte Werke in Einzelausgaben (4 Bände) -, Verlag von Loeper, Karlsruhe 1986.