Ільля II (патрыярх Грузіі)
Каталіко́с-Патрыярх Ільля́ II (груз. კათოლიკოს-პატრიარქი ილია II; у сьвеце Іра́клі Гудушауры-Шыяляшві́лі (груз. ირაკლი გიორგის ძე ღუდუშაური-შიოლაშვილი); 4 студзеня 1933, Арджанікідзэ, Паўночна-Асэтынская АССР, РСФСР — 17 сакавіка 2026, Тбілісі, Грузія) — япіскап Грузінскай праваслаўнай царквы. З 1977 року па 2026 року — прадстаяцель Грузінскай праваслаўнай царквы. Яго архіпастарскае служэнне лічыцца найдаўжэйшым за ўсю гісторыю Грузіі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацькі — з Казбецкага раёну: бацька, Георгі Сіманавіч Шыяляшвілі, — з сяла Сно; маці, Натальля Ёсіпаўна Кабаідзэ — з сяла Сіёні. У 1927 року яны пераехалі ў Уладыкаўказ. Хрышчаны ў дзень Раства Хрыстовага ў грузінскім храмі; нарачоны Іракліем у гонар грузінскага царя Іраклія II.
Скончыў Маскоўскую духоўную сэмінарыю ў 1957, Маскоўскую духоўную акадэмію ў 1960.
26 жніўня 1963 рукапакладзены ў япіскапы Батумскія й Шэмакмэдскія. Рэктар Мцхецкай духоўнай сэмінарыі (1963—1972). З 1967 япіскап Сухумскі, з 1969 мітрапаліт.
9 лістапада 1977 року, па сьмерці каталікоса-патрыярха Давіда (Дэўдарыяні) рашэньнем Сьв. Сыноду быў прызначаны выканаўцам абавязкаў патрыяршага стальцу.
23 сьнежня 1977 року быў абраны Каталікосам-Патрыярхам; інтранізацыя адбылася 25 сьнежня .
У 1978–1983 роках быў прэзыдэнтам Усясьветнае рады цэркваў.
Пры ім адбылося маштабнае адраджэньне праваслаўя ў Грузіі ў 1980-я рокі. Пачынаючы з 1989 неаднаразова дзейнічаў як пасярэднік між варожымі палітычнымі бакамі. Браў удзел у стварэньні Праваслаўнай Энцыкляпэдыі, дзе разьмешчаны яго артыкул пра Грузінскую царкву.
У апошнія гады жыцьця стрымліваўся ад публічных выступаў і праходзіў лячэньне за мяжой.
Памёр у Тбілісі 17 сакавіка 2026 року пасьля трывалай хваробы.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1972 — Ордэн сьвятой роўноапостальнай Ніны;
- 1977 — Ордэн сьвятогга вялікамучаніка Георгія Пераможца;
- 1977 — Ордэн сьвятога Яана Рыльскага I ступені;
- Ордэн Дружбы народаў;
- 1997 — Ордэн Давіда Агмашэнэбэлі;
- 2003 — Прэзыдэнцкі ордэн Сяйво (Грузія);
- 2005 — Ордэн «Слава» (Азэрбайджан);
- Ордэн князя Яраслава Мудрага III ст. (Украіна)
- 2008 — Залаты ордэн хітона Гаспадняга;
- 2008 — Ордэн Культурнай спадчыны;
- 2010 — Прэзыдэнцкі ордэн Сяйво;
- 2011 — Ордэн сьв. Уладзіміра I ступені;
- 2013 — Ордэн «Славы і Гонару» I ступені;
- Ордэн князя Яраслава Мудрага I ст. (Украіна)
- Ордэн «За заслугі» I ст. (Украіна)
Званьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ганаровы сябра Маскоўскай духоўнай акадэміі (1978);
- Ганаровы доктар багаслоўя Нью-Ёрскай духоўнай акадэміі (1991);
- Дзейсны сябра Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі пры ААН;
- Ганаровы сябра Крыцкай духоўнай акадэміі (1997);
- Ганаровы доктар багаслоўя Сьвята-Ціханаўскай духоўнай сэмінарыі Праваслаўнай Царквы ў Амэрыцы (1998);
- Ганаровы доктар багаслоўскіх навук Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2003);
- Ганаровы сябра Акадэміі навук Грузії (2005);
- Ганаровы доктар багаслоўя «Honoris causa» Кіеўскай духоўнай акадэміі (2011);
- Ляўрэат прэміі Міжнароднага фонду адзінства праваслаўных народаў «За асаблівы заслугі ў справе ўзмацненьня братніх сувязей між праваслаўнымі народамі і Цэрквамі».
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Каталікос-патрыярх Грузіі на афіцыйным сайце ГПЦ (груз.)