Перайсьці да зьместу

Ільля Маскаленчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Маскаленчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 траўня 2003(2003-05-04)[1] (23 гады)
Рост 180 см[2]
Вага 72 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб МЛ Віцебск
(у арэндзе з клюбу «Арсэнал Тула»)
Нумар 45
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Рух Берасьце 0 (0)
2021 → Дынама Берасьце 12 (0)
2022—2024 Зэніт-2[d] 45 (1)
2024 → Цюмень[d] 10 (0)
2024 Аланія 17 (0)
2025—4 Арсэнал Тула 6 (0)
2025 Арсенал-2 Тула[d] 3 (0)
2026—4 → МЛ Віцебск
Зборныя
2021 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2022—2023 Беларусь (да 21) 11 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 жніўня 2025.

Ільля́ Маскале́нчык (нар. 4 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага МЛ (у арэндзе з расейскага «Арсэналу»).

Пачынаў займацца футболам у «Менску», дзе гуляў на пазыцыі нападніка. У 2018 годзе перабраўся ў акадэмію берасьцейскага «Дынама», дзе зь цягам часу перайшоў на пазыцыю левага абаронцы. Зь лета 2020 году пачаў выступаць за дубль.

У пачатку 2021 году па пераходзе акадэміі «Дынама» да складу «Руху» гуляў за дублть гэтага клюбу. У ліпені 2021 году на правах арэнды далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[3]. 29 ліпеня 2021 году дэбютаваў за «Дынама» ў матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі канфэрэнцыяў УЭФА супраць пльзенскай «Вікторыі» (1:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 2 жніўня 2021 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць гарадзенскага «Нёману» (1:3). У далейшым замацаваўся ў асноўным складзе берасьцейскай каманды, нярэдка выходзіў у стартавым складзе.

У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Рух»[4]. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону зь берасьцейскай камандай, а ў сакавіку, пасьля таго як «Рух» зьняўся з Найвышэйшай лігі, падпісаў кантракт зь пецярбурскім «Зэнітам-2» да канца сэзону 2024—2025 гадоў[5]. У сэзоне 2022—2023 гадоў замацаваўся ў складзе, а ў 2023 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды «Зэніту», але заставаўся на лаве запасных. У сьнежні 2023 году быў аддадзены ў арэнду «Цюмені»[6]. У ліпені 2024 году падпісаў кантракт з уладзікаўкаскай «Аланіяй»[7]. У лютым 2025 году прыяднаўся да тульскага «Арсэналу»[8], а ў канцы году на правах арэнды прыяднаўся да віцебскага МЛ[9].

У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году быў у складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў), беручы ўдзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць аднагодкаў Расеі (1:6), але быў заменены ў другім тайме. У верасьні 2024 году выклікаўся да складу нацыянальнай зборнай Беларусі на матчы Лігі нацыяў УЭФА супраць зборных Баўгарыі і Люксэмбургу[10], але ў абодвух матчах застаўся на лаве запасных.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]