Ільля Малінін
| Ільля Малінін | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-ангельску: Ilia Malinin |
| Нарадзіўся | 2 сьнежня 2004[1] (21 год) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | фігурыст |
Ільля́ Малі́нін (па-ангельску: Ilia Malinin; 2 сьнежня 2004 году) — фігурыст з ЗША, які выступае ў адзінкавым катаньні. Праз бацькоў, якія таксама былі фігурыстамі і выступалі за Ўзбэкістан, мае расейскае паходжаньне.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Далучыўся да прафэсійнага фігурнага катаньня ў 2021 годзе. У студзені 2022 году на чэмпіянаце ЗША Малінін бездакорна адкатаў кароткую праграму, чыста выканаўшы чацьвярны люц і каскад з чацьвярным тулуп, і заняў прамежкавае трэцяе месца[2]. У адвольнай праграме зрабіў фэнамэнальны пракат, чыста выканаўшы чатыры чацьвярныя скачкі, узяўшы срэбра з агульным балам 302,48, саступіўшы толькі Натану Чэну[3]. Не зважаючы на срэбны мэдаль нацыянальнага першынства, спартовец ня быў улучаны ў склад мужчынскай зборнай ЗША на зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году ў Пэкіне.
Праз год на чэмпіянаце ЗША 2023 году чыста выканаў кароткую праграму, але нарабіў памылак у адвольнай праграме. Тым ня менш, гэта не перашкодзіла яму стаць чэмпіёнам краіны[4]. На чэмпіянаце сьвету і на фінале Гран-пры стаў уладальнікам бронзы. Наступныя гады былі адзначаныя песьперапыннымі посьпехамі, бо фігурыст ня толькі некалькі гадоў запар рабіўся чэмпіёнам сьвету і пераможцам Гран-пры, але і абараняў тытул чэмпіёна ЗША.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://www.isuresults.com/bios/isufs00108049.htm
- ↑ Нэйтан Чен лидирует на чемпионате США по фигурному катанию после короткой программы. www.championat.com. Архіўная копія ад 01.02.2022 г.
- ↑ Chen seizes sixth consecutive U.S. national title. Golden Skate. Архіўная копія ад 19.01.2022 г.
- ↑ Teenager Ilia Malinin wins first title at U.S. Figure Skating Championships, Jason Brown nabs silver. Olympics.com (30.01.2023). Архіўная копія ад 30.01.2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на ISU