Перайсьці да зьместу

Ільля Віхроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Віхроў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 сьнежня 2002(2002-12-25)[1] (23 гады)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Белшына
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2021 Белшына 0 (0)
2019—2021 Белшына-2 39 (9)
2023 Тарпэда Бабруйск[d] 15 (1)
2025—4 Белшына 24 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 чэрвеня 2026.

Ільля́ Віхро́ў (нар. 25 сьнежня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».

Выхаванец футбольнай акадэміі бабруйскай «Белшыны». У сэзоне 2019 году накіраваўся да складу другой каманды бабруйскага клюбу, дэбютаваў за дублюючую каманду 20 красавіка 2019 году ў матчы Другой лігі супраць «Узды». Першым голам адзначыўся 7 верасьня ў матчы супраць стаўпецкага «Нёману-Агра». Па сэзоне другая каманда была расфармаваная, таму футбаліст выправіўся выступаць за дублюючы склад. У 2021 годзе бабруйскі клюб ізноў заявіў другую каманду клюбу дзеля ўдзелу ў Другой лізе, у складзе якога зноў выступаў гулец. У сэзоне 2023 годзе футбаліст бараніў колеры бабруйскага «Тарпэда». Пасьля заканчэньня сэзону пакінуў клюб, адправіўшыся праходзіць тэрміновую вайсковую службу.

У сакавіку 2025 году далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[3], калі той выступаў у Першай лізе. Дэбютаваў за першую каманду 26 красавіка ў матчы супраць «Астраўцу», выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне. Дэбютны матч у Найвышэйшай лізе згуляў 22 сакавіка 2026 году ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама». Пры гэтым калі ў папярэднім сэзоне футбаліст быў гульцом ратацыі, па выхадзе ў элітны дывізіён Віхроў замацаваўся ў асноўным складзе.

  1. Ilya Vikhrov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Ilya Vikhrov // FootballDatabase.eu (мн.) — 2007.
  3. Вопросы болельщиков директору клуба. fcbelshina.by (26.03.2025).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]