Іль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака Іль у цэнтры Страсбургу

Іль (па-француску: Ill) — рака ў Францыі.

Знаходзіцца на паўночным усходзе Францыі. Іль зьяўляецца адным зь левых прытокаў Райну. Выток знаходзіцца ў гарах Юра Францыі, працякае праз Эльзас.

Рака Іль зь зімовым паводкам, са сьнежня па сакавік уключна максымум у студзені-лютым. Самы нізкі ўзровень вады ў рацэ летам, у пэрыяд зь ліпеня па верасень уключна. Яна цячэ ў цэлым ў кірунку на поўнач-паўночны ўсход.

Даўжыня 223 км. Плошча басэйна 4760,5 км².

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў