Перайсьці да зьместу

Іляна Катрубаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ілеана Катрубаш»)
Іляна Катрубаш
па-румынску: Ileana Cotrubaș
Іляна Катрубаш і Плясыда Дамінга ў 1981-82
Іляна Катрубаш і Плясыда Дамінга ў 1981-82
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1939(1939-06-09)[1][2][3] (86 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак опэрная сьпявачка
Жанры опэра
Вакал лірычнае сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Нямецкі грамафон[d], EMI[d], Decca Records[d], Columbia Masterworks[d] і Philips Records[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Іля́на Катруба́ш (па-румынску: Ileana Cotrubaș; 9 чэрвеня 1939 году, Галац) — румынская опэрная сьпявачка (калярутарнае сапрана).

Біяграфія і творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Нарадзілася ў музычнай сям’і. З 1948 году сьпявала ў дзіцячым хоры Дзяржаўнай опэры ў Бухарэсьце. Скончыла сталічную музычную школу і Бухарэсцкую кансэрваторыю. Дэбютавала ў 1964 годзе ў опэры Дэбюсі Пэлеас і Мэлісанда. У 1966 годзе заключыла кантракт зь Дзяржаўнай опэрай, сярод ейных роляў былі Оскар у Балі-маскарадзе Джузэпэ Вэрдзі, Блёндхэн у Выкраданьне з сэралю Моцарта, Джыльда ў Рыгалета.

З 1970 году выступала на міжнароднай сцэне: Таццяна ў Яўгеніі Анегіне ў Ковент-Гардэне (1970—1971), партыі ў опэрах Моцарта і Рыхарда Штраўса ў Венскай опэры. Таксама выступала ў тэатры Ля Скаля, у Метрапалітэн-опэра, Баварскай опэры, на Зальцбурскі фэстывалі і інш У 1989 выступала на фэстывалі Фларэнтыйскі музычны май у ролі Мэлисанды. Выконвала песьні форы, Дэбюсі, Равэля, Пуленка, сьпявала ў аратар і кантата, у тым ліку - Баха і Гайдна. Скончыла сцэнічную кар’еру 26 лістапада 1990 году, прасьпяваўшы ў Венскай опэры партыю Мімі ў Багеме Джакама Пучыні. У далейшым займалася выкладаннем, сярод іншых яе майстар-клясы наведвалі Анджэла Георгію, Вольга Перецяцька ды іншыя.

З 1972 году ў шлюбе зь нямецкім дырыгентам Манфрэдам Рамінам.

  1. Ileana Cotrubas // FemBio database (ням.)
  2. Ileana Cotrubaș // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. Ileana Cotrubas // Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]