Перайсьці да зьместу

Ізабэла, альбо Гаршчок з базылікам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Холман Хант — «Ізабэла і Гаршчок з базылікам» («Isabella and the Pot of Basil»), алей, палатно, 1868

«Ізабэла, альбо Гаршчок з базылікам» — апавядальная паэма ангельскага паэта-рамантыка Джона Кітса, адаптаваная з аповеда Дэкамэрона Джавані Бакачча (IV дзень, 5-я навэла). Паэма распавядае гісторыю маладой дзяўчыны, сям’я якой мерыцца ажаніць яе з багатым дваранінам, чаму перашкаджае яе каханьне да Ларэнца, аднаго са служачых яе братоў. Калі яны даведваюцца аб іхнім каханьні, яны забіваюць Ларэнца і закапваюць яго цела ў лесе. Здань Ларэнца паведамляе Ізабэле аб сваім забойстве ў сьне. Яна знаходзіць магілу, выкапвае зь зямлі яго цела і кладзе галаву свайго каханага ў гаршчок з базылікам, аб якім яна апантана клапаціцца, спакваля чаўрэючы. Браты раскрываюць тайну Ізабэлы, выкрадаюць гаршчок з базылікам, дзе ляжыць схаваная галава Ларэнца, і ўцякаюць з Флярэнцыі.

Паэма была папулярная сярод мастакоў-прэрафаэлітаў, якія зрабілі ілюстрацыі шэрагу эпізодаў твору.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ізабэла, альбо Гаршчок з базылікамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў