Блізкія незнаёмыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ідэальныя незнаёмцы (фільм, 2016)»)
Блізкія незнаёмыя
па-італьянску: Perfetti sconosciuti
Жанр кінакамэдыя[d], драматычны фільм[d] і драма
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Апэратар
Мантаж Consuelo Catucci[d]
Вытворчасьць Medusa Film[d]
Распаўсюд Medusa Film[d]
Дата выхаду 29 сьнежня 2016[3] і 2016
Працягласьць 97 хвіліна
Краіна
Мова італьянская мова
Прыбытак 21 000 000 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Блі́зкія незнаёмыя» (па-італьянску: Perfetti sconosciuti) — італьянскі камэдыйна-драматычны фільм 2016 году рэжысэра Паолё Джэнавэзэ[4][5]. Выйшаў у пракат у Італіі 11 лютага 2016 году[5]. Кінастужка мела крытычны і камэрцыйны посьпех, атрымаўшы перамогу ў намінацыі найлепшы фільм прэміі Давіда дзі Данатэльлё і сабраўшы ў Італіі больш за 16 мільёнаў эўра касавых збораў. Рэмэйк фільму быў выраблены ў шматлікіх краінах, у тым ліку ў Гішпаніі, Мэксыцы, Паўднёвай Карэі, Францыі, Вугоршчыне, Грэцыі, Кітаі, Расеі, Армэніі, Нямеччыне, Польшчы, Віетнаме і Турэччыне. 15 ліпеня 2019 году «Блізкія незнаёмыя» быў уключаны ў кнігу рэкордаў Гінэса, паколькі стаў найболей перазьнятым фільмам у гісторыі кіно, у агульнай складанасьці налічваючы 18 вэрсіяў фільма[6].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Увечары месяцовага зацьвеньня сем блізкіх сяброў зьбіраюцца на вячэру. На пачатку вечарыны адна зь сябровак, якая працуе псыхааналітыкам, Эва, кажа, што яна перакананая, што многія пары разлучыліся б, калі ўбачылі паведамленьні на тэлефонах адзін аднаго. Пакуль сябры абмяркоўваюць гэта сьцьвярджэнне, яны згаджаюцца, а некаторыя зь іх неахвотна, паўдзельнічаць у такой гульні. Кожны зь іх кладзе свой тэлефон на стол, і кожным паведамленьнем ці тэлефанаваньнем яны будуць дзяліцца з астатняй групай. Спачатку гульня здаецца бяскрыўднай. Нікому няма чаго хаваць.

Але паступова тэлефанаваньні і паведамленьні становяцца больш кампраметуючымі. Зь цягам часу выяўляецца, што амаль у кожнага ёсьць раман ці нейкія рамантычна-сяброўскія адносіны з іншымі людзьмі, а адзін зь сяброў, які прыкідваўся, што ў яго ёсьць дзяўчына, выкрывае свае нетрадыцыйныя адносіны. З новымі паведамленьнямі і тэлефанаваньнямі сетка хлусні і сакрэтаў становіцца ўсё больш заблытанай і да канца ночы сяброўскія адносіны, шлюбы і раманы разьбіваюцца ўшчэнт.

Потым адбываецца тое, што адзін з рэцэнзэнтаў фільму назваў «цудам». Калі госьці выходзяць з кватэры, яны паводзяць сябе так, быццам нічога дрэннага не адбылося. Яны паводзяць сябе гэтак жа як і на пачатку вечара, сяброўскі ўсьміхаючыся. Выявілася, што гульня не адбывалася, а ўвесь фільм ёсьць прывідам на тэму «што, калі б», як быццам месяцовае зацьменьне перанесла герояў у паралельную рэальнасьць.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes рэйтынг ухваленьня фільму складае 77%, заснаваны на 13 крытычных агляда.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]