Перайсьці да зьместу

Ідрыса Гей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ідрыса Гана Гуе»)
Ідрыса Гей
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 верасьня 1989(1989-09-26)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эвэртан
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008 Дыямбар[d]
2010—2015 Ліль 134 (5)
2015—2016 Астан Віла 35 (0)
2016—2019 Эвэртан 99 (3)
2019—2022 Пары Сэн-Жэрмэн 74 (6)
2022—4 Эвэртан 107 (6)
Зборныя
2011—4 Сэнэгал 122 (7)
2012 Сэнэгал (да 23)[d] 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2025.

Ідрыса́ Гана́ Гей (па-француску: Idrissa Gana Gueye; нар. 26 верасьня 1989 году, Дакар) — сэнэгальскі футбольны паўабаронца, гулец ангельскага клюбу «Эвэртан» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу. Звычайна гуляе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, то бок ёсьць гульцом, які скіраваньне на разбурэньне нападаў супернікаў.

Кар’еру пачынаў у моладзевым клюбе «Дыямбар» на радзіме ў Сэнэгале. У 2008 року трапіў у моладзевы склад францускага клюбу «Ліль». У 2010 року дэбютаваў за дарослы склад клюбу. 10 ліпеня 2015 року Гей далучыўся да ангельскага клюбу элітнага дывізіёну «Астан Віла», а трансфэрны кошт склаў 9 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. 8 жніўня ён дэбютаваў у гасьцёх у матчы супраць «Борнмуту», які скончыўся перамогай новага клюбу сэнэгальца зь лікам 0:1. 19 студзеня 2016 року Гей забіў свой першы і адзіны гол за «Вілу» ў пераможным матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Ўікам Ўандэрэрз», які стаўся паўторным празь нічыю ў першым матчы. У агульнай складанасьці Гей 35 разоў зьяўляўся на пляцоўцы ў кашулі бірмінггэмскага клюбу, аднак клюб паводле вынікаў сэзону страціў месца ў Прэм’ер-лізе[5].

2 жніўня 2016 року калі «Астан Віла» выляцела з Прэм’ер-лігі, «Эвэртан» скарыстаўся гэтым і склаў дамову аб пераходзе Гей у свае шэрагі. Як паведамлялася, гэтая дамова абышлася лівэрпульскаму клюбу 7,1 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. Кантракт быў складзены на чатыры рокі[6]. У новым клюбе Гей адразу атрымаў месца ў асноўным складзе, а паводле вынікаў 2016 року сэнэгалец зарабіў найбольшую колькасьць пасьпяховых перахопаў за матч у пяці лепшых лігах Эўропы за каляндарны рок[7][8].

30 ліпеня 2019 року перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн». Кошт трансфэру склаў каля 30 млн эўра. Дэбют гульца адбыўся 25 жніўня таго ж року ў пераможным матчы супраць «Тулюзы», які скончыўся буйной паразай гасьцей[9].

У 2012 выступаў за алімпійскую зборную Сэнэгалу на Алімпійскіх гульнях у Лёндане.

29 лютага 2012 року дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы са зборнаю ПАР.

«Ліль»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Сэнэгал:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]