Перайсьці да зьместу

Ігніціс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

54°40′22″ пн. ш. 25°13′15″ з. д.HGЯO

«Ігніціс»
лет. „Ignitis“
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы Вільня: IGN1L
Заснаваная 26 сакавіка 1991 (34 гады таму)
Заснавальнікі Міністэрства энэргетыкі Летувы
Уласьнікі Міністэрства фінансаў Летувы (75%)
Краіна Летува
Разьмяшчэньне Вільня
Адрас Ляшчынскае староства, праспэкт Свабоды, дом 10[1]
Ключавыя фігуры Альфонса Фобэль (старшыня Наглядальнай рады)[2], Дарыюс Майкшценас (кіраўнік)[3]
Галіна энэргетыка
Прадукцыя электраэнэргія, цеплавая энэргія
Паслугі трубаправодны транспарт
Абарачэньне 2,307 млрд эўра (2024 год)[4]
Апэрацыйны прыбытак 350 млн эўра (2024 год)
Чысты прыбытак 276,2 млн эўра (2024 год)
Лік супрацоўнікаў 4688 (канец 2024 г.)
Матчына кампанія Міністэрства фінансаў Летувы
Даччыныя кампаніі «Апэратар разьмеркаваньня энэргіі», «Віленская кагенэрацыйная электрастанцыя», «Ковенская кагенэрацыйная электрастанцыя»
Аўдытар «КПМГ Балтыі»

«Ігніціс» — дзяржаўнае прадпрыемства Летувы, заснаванае ў сакавіку 1991 году ў якасьці «Летувіскай энэргетыкі».

На 2025 год холдынг быў найбольшым у краінах Балтыі. Яго паямі гандлявалі на фондавай біржы «Насдак Вільні» пасьля іх першаснага адкрытага разьмяшчэньня 7 кастрычніка 2020 году на 450 млн эўра. «Ігніціс» меў звыш 50 даччыных прадпрыемстваў у краінах Балтыі, а таксама ў Польшчы і Фінляндыі. Холдынг займаўся вытворчасьцю і разьмеркаваньнем электраэнэргіі з аднаўляльных крыніцаў. У 2023 годзе стаў першым яе прыбярэжным вытворцам у Балтыі праз даччынае прадпрыемства «Ігніціс Аднаўляльнікі», якое атрымала дазвол на будоўлю ветравой электрастанцыі ў Балтыйскім моры каля Палангі на 700 мэгаватаў, а таксама ў 2-х месцах у Эстоніі на 1,5 гігаваты. На Кронскай гідраакумулявальнай электрастанцыі (Ковенскі павет) будавалі 5-ы энэргаблёк для павелічэньня магутнасьці да 1010 МВат у 2026 годзе. Кронская ГАЭС была адзіным энэргаўраўнаважвальнікам у краінах Балтыі, які мог безупынна забясьпечваць Летуву цягам 12 гадзінаў. На прадпрыемствах «Ігніцісу» працавала каля 4600 супрацоўнікаў. Магутнасьць электрастанцыяў на аднаўляльнай энэргіі складала 8 гігаватаў. Пастаўкі ажыцьцяўлялі больш як 1,4 млн побытавым пакупнікам і прадпрыемствам. Таксама холдынгу належала звыш 130 000 км лініяў электраперадачы (ЛЭП) і 9000 км разьмеркавальных газаправодаў[5].

На 2025 год холдынг «Ігніціс» улучаў прадпрыемствы вытворчасьці, разьмеркаваньня, пастаўкі і захаваньня цеплавой і электраэнэргіі, а таксама абслугоўваньня электрасеткі.

  • «Ігніціс аднаўляльнікі». Заснаваны 14 студзеня 2019 году. Меў 22 даччыныя прадпрыемствы ў Летуве, па 11 — у Латвіі і Эстоніі, а таксама 8 — у Польшчы, якім належалі ветравыя і сонечныя элекстрастанцыі[6]. У 2024 годзе наймаў 276 чалавек, меў 1,659 млрд эўра сродкаў і прынёс 85 млн эўра выручкі[7].
«Ковенская кагенэрацыйная электрастанцыя» (2019 год)
Кронская гідраакумулявальная электрастанцыя (2006 год)
  • «Цэнтар паслугаў холдынгу Ігніціс». Заснаваны 14 сьнежня 2018 году. Загадваў закупкамі, бухгальтарскім улікам, кадравым падборам і весткавымі паслугамі. У 2024 годзе наймаў 677 чалавек, меў 43 млн эўра сродкаў і прынёс 51 млн эўра выручкі[13].
  • «Аптымізацыя вытворчасьці». Заснаваная 14 сьнежня 2018 году. Гандлявала электраэнэргіяй і іншымі відамі энэргарэсурсаў, а таксама плянавала іх вытворчасьць. У 2024 годзе наймала 9 чалавек, мела 600 тыс. эўра сродкаў і прынесла 1,1 млн эўра выручкі[14].
  • «Агенцтва электронных плацяжоў». Заснаванае 30 жніўня 2003 году. Збірала аплату за электраэнэргію, прыродны газ, водазабесьпячэньне, ацяпленьне, рамонт дома, сувязь, вываз сьмецьця і ахову ў побытавых спажыўцоў праз вэб-бачыны. У 2024 годзе наймала 7 чалавек, мела 1,8 млн эўра сродкаў і прынесла 900 тыс. эўра выручкі[15].
  • «Кіраваньне транспартам». Заснаванае 15 лютага 2018 году. Наймала, здавала ў лізінг і рамантавала самаходы. У 2024 годзе наймала 11 чалавек, мела 13,8 млн эўра сродкаў і прынесла 5,6 млн эўра выручкі[16].

На 2025 год асноўнымі пайшчыкамі «Ігніцісу» былі:

Ад 7 кастрычніка 2020 году 25 % паёў знаходзілася ў вольным абарачэньні на фондавай біржы «Насдак Вільні», а таксама ў выглядзе глябальных дэпазытарных расьпісак (ГДР) на Лёнданская фондавай біржы (Ангельшчына)[18].

31 жніўня 1988 году Міністэрства энэргетыкі і электыфікацыі СССР ухваліла Загад № 406, якім пераўтварыла Галоўную вытворчую ўправу энэргетыкі і электрыфікацыі Летувіскай ССР у Вытворчае аб'яднаньне энэргетыкі і электрыфікацыі Летувіскай ССР. 13 сакавіка 1990 году Вярхоўны Савет Летувы зацьвердзіў Пастанову № 18 «Аб статусе прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў саюзнага і саюзна-рэспубліканскага падпарадкаваньня, разьмешчаных на тэрыторыі Летувы». Паводле Пастановы, вытворчае аб'яднаньне перадалі Ўраду Летувы пад назвай «Летувіская энэргетыка». 26 сакавіка 1991 году міністар энэргетыкі Летувы падпісаў новы Статут, паводле якога «Летувіскую энэргетыку» пераўтварылі ў дзяржаўнае прадпрыемства «Летувіская дзяржаўная энэргетычная сыстэма». 27 сакавіка 1991 году прадпрыемства атрымала ўлік у Віленскім гарадзкім рэестры прадпрыемстваў[19].

31 сакавіка 1992 году Загадам № 21 «Аб зьмяненьні структуры кіраваньня "Летувіскай дзяржаўнай энэргетычнай сыстэмай"» да Службы электратэхнікі далучылі Службу электрычных сетак і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. 11 жніўня 1995 году Міністэрства энэргетыкі Летувы ўхваліла Загад № 176 «Аб рэарганізацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Летувіская дзяржаўная энэргетычная сыстэма» («ЛДЭС») ў акцыйнае таварыства». 14 верасьня 1995 году Загадам № 40 па «ЛДЭС» яе пераўтварылі ў АТ спэцыяльнага прызначэньня «Летувіская энэргія». 4 сьнежня 1995 году яе зарэгістравалі за № АБ-95-1683. Супрацоўнікам прадпрыемства перадалі 9 % паёў. 8 красавіка 1997 году ўхвалілі Закон № 182 «Аб рэарганізацыі АТ спэцпрызначэньня "Летувіская энэргія" і перадачы цеплаэнергетычнай галіны мясцоваму самакіраваньню». У выніку са складу прадпрыемства вылучылі Віленскую і Ковенскую электрастанцыі, Клайпедзкае, Шавельскае, Панявескае і Аліцкае павятовыя падразьдзяленьні цеплазабесьпячэньня, а таксама Мажэйкаўскую раённую сетку цеплазабесьпячэньня. У складзе «Летувіскай энэргіі» засталіся лініі электраперадачы (ЛЭП), Летувіская (Электрэны) і Мажэйкаўская электрастанцыі, Ковенская і Кронская гідраэлектрастанцыі[19]. У 1997 годзе швэдзкае прадпрыемства «Ватэнфал» (Сольна) набыло 5 % паёў «Летувіскай энэргіі».

29 сакавіка 2000 году зацьвердзілі Загад № 37 «Аб спыненьні дзейнасьці філіі «Тэна» і зьмяненьнях у арганізацыі працы таварыства», у выніку якога да 1 кастрычніка «Тэна» спыніла мантажную дзейнасьць. 6 лістапада 2000 году ўхвалілі Загад № 222 «Аб стварэньні павятовыых падразьдзяленьняў сеткі электраперадачы», паводле якога стварылі Віленскае, Ковенскае, Клайпедзкае, Шавельскае і Ўцянскае падразьдзяленьні. 18 траўня 2000 году Сойм Летувы ўхваліў Закон № 1693 «Аб рэарганізацыі АТСП "Летувіская энэргія"». 16 кастрычніка 2001 году Сойм Летувы ўхваліў Пастанову № 551 «Аб разьмеркаваньні статутнага капіталу і абавязкаў, прадугледжаных праектам рэарганізацыі АТСП "Летувіская энэргія", між новастворанымі акцыйнымі таварыствамі». У выніку асобнымі прадпрыемствамі сталі «Летувіская электрастанцыя», «Мажэйкаўская электрастанцыя», «Усходнія разьмеркавальныя сеткі» (Вільня) і «Заходнія разьмеркавальныя сеткі» (Вільня). Праз гэта «Летувіская энэргія» засталася толькі пастаўніком электраэнэргіі[19].

Парагазавая электрастанцыя «Электрэнскі комплекс» (2023 год)

28 жніўня 2008 году «Летувіская энэргія» ўвайшла ў склад «Летувіскай электрычнай арганізацыі» («ЛЭА»), дзе 62 % паёў меў Урад Летувы, а рэшту — прыватны холдынг «Віленскі гандаль», якому належалі «Заходнія разьмеркавальныя сеткі». У 2010 годзе «ЛЭА» пераўтварылі ў «Вісагінскую атамную электрастанцыю» пасьля продажу дзяржаве долі «Віленскага гандлю» ў выглядзе «Заходніх разьмеркавальных сетак». У 2013 годзе, пасьля рэфэрэндуму супраць АЭС, «Вісагінскую АЭС» перайменавалі ў «Летувіскую энэргію», а цяпер аднайменнае даччынае прадпрыемства — у «Летувіскую энэргавытворчасьць». У 2017 годзе сукупная выручка дасягнула 1,1 млрд эўра. У 2018 годзе на прадпрыемствах «Летувіскай энэргіі» працавала 2500 чалавек. 5 верасьня 2019 году холдынг перайменавалі ў «Ігніціс». 7 кастрычніка 2020 году 25 % яго паёў разьмясьцілі на фондавай біржы «Насдак Вільні» і «Лёнданскай фондавай біржы»[20].

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  2. ^ Наглядальныя органы (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  3. ^ Кіроўныя органы (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  4. ^ Спалучаная справаздача за 2024 год (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 26 лютага 2025 г. Архіўная копія ад 26 лютага 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  5. ^ Пра групу (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  6. ^ Будова холдынгу (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  7. ^ ЗАТ «Ігніціс аднаўляльнікі» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  8. ^ ЗАТ «Ковенская кагенэрацыйная электрастанцыя» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  9. ^ ЗАТ «Віленская кагенэрацыйная электрастанцыя» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  10. ^ АТ «Апэратар разьмеркаваньня энэргіі» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  11. ^ ЗАТ «Ігніціс» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  12. ^ АТ «Ігніціс вытворчасьць» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  13. ^ ЗАТ «Цэнтар паслугаў холдынгу Ігніціс» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  14. ^ ЗАТ «Аптымізацыя вытворчасьці» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  15. ^ ЗАТ «Агенцтва электронных плацяжоў» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  16. ^ ЗАТ «Кіраваньне транспартам» (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  17. ^ Будова пайшчыкаў (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  18. ^ Паі і ГДРы (лет.) // Холдынг «Ігніціс», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  19. ^ а б в Акцыйнае таварыства спэцыяльнага прызначэньня «Летувіская энэргія» (лет.) // Служба галоўнага архівіста Летувы, 2021 г. Праверана 27 траўня 2025 г.
  20. ^ Холдынг «Ігніціс» (лет.) // «Унівэрсальная летувіская энцыкляпэдыя», 2021 г. Праверана 27 траўня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]