Перайсьці да зьместу

Ігнацы Лукасевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнацы Лукасевіч
па-польску: Ignacy Łukasiewicz
Дата нараджэньня 8 сакавіка 1822(1822-03-08)[1] або 23 сакавіка 1822(1822-03-23)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 студзеня 1882(1882-01-07)[1] (59 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца вучобы
Занятак хімік, фармацэўт, акадэмік, вынаходнік, прадпрымальнік, палітык
Навуковая сфэра фармацыя[2] і хімія[2]

Ян Ю́заф Ігна́цы Лукасе́віч (па-польску: Jan Józef Ignacy Łukasiewicz; 8 сакавіка 1822 — 7 студзеня 1882) — польскі фармацэўт і піянэр у нафтавай прамысловасьці, у 1856 годзе пабудаваў першы ў сьвеце нафтаперапрацоўчы завод[3]. Ягоныя дасягненьні ўлучалі адкрыцьце спосабу адасабленьня газы ад алівы, вынаходніцтва сучаснай газавай лямпы (1853), усталяваньне першага вулічнага ліхтара ў Эўропе (1853), а таксама стварэньне першай у сьвеце нафтавай сьвідравіны (1854)[4].

Лукасевіч быў адным з найбагацейшых людзей і адным з найвядомейшых філянтропаў у Цэнтральнай Эўропе. Дзякуючы ягонай падтрымкі эканамічнае разьвіцьцё Галіцыі значна паскоралася.

Маладосьць і навучаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шляхецкі герб «Лада».

Ігнацы Лукасевіч нарадзіўся 8 сакавіка 1822 году ў адной зь вёсак на поўдні Аўстрыйскай імпэрыі побач Мельцу (цяпер Польшча). Быў пятым дзіцём у сям’і. Ягоная сям’я мела армянскія карані[5], ягонымі бацькамі былі Апалёнія, і Юзаф Лукасевіч, прадстаўнік мясцовай інтэлігенцыі, якая мела права выкарыстоўваць шляхецкі герб «Лада». Ягоны бацька быў вэтэранам паўстаньня Касьцюшкі. Яны арандавалі невялікі маёнтак у Задушніках, але неўзабаве пасьля нараджэньня Ігнаца сям’я вымушаная была пераехаць у суседні горад Рэшаў празь фінансавыя цяжкасьці. Там Ігнацы паступіў у мясцовую сярэднюю школу (Канарскую гімназію), але ня здолеў здаць іспыты і зьехаў у 1836 годзе. Для таго, каб дапамагаць бацькам і матэрыяльна падтрымліваць усіх сваіх сваякоў, ён пераехаў у Ланьцут, дзе прыступіў да працы ў якасьці памочніка фармацэўта. Да канца свайго жыцьця Лукасевіч часта распавядаў аб сваім дзяцінстве, як аб шчасьлівым пэрыядзе свайго жыцьця. Атмасфэра дома была патрыатычнай і ў некаторай ступені дэмакратычнай і ён часта ўспамінаў свайго першага настаўніка, палкоўніка Войсма-Антаневіча, які таксама пражываў у іхным доме.

Удзел у палітычных рухах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аптэка Залатая Зорка.

Пасьля пераезду ў Ланьцут, Лукасевіч таксама быў удзельнікам некалькіх палітычных арганізацыяў, якія падтрымалі ідэю аднаўленьня польскага сувэрэнітэту і незалежнасьці, а таксама браў удзел у шматлікіх палітычных сходах. У 1840 годзе ён вярнуўся ў Рэшаў, дзе працягваў працаваць на Эдварда Гюбля ў прыватнай аптэцы. У 1845 годзе ён сустрэў дыплямата і актывіста Эдварда Дэмбоўскага, які далучыў Лукасевіча да незаконнай партыі «Польскае дэмакратычнае таварыства», якая была арыентаваная на радыкальныя захады і падтрымку паўстаньня супраць аўстрыйскага ўраду. Мэта арганізацыі палягала на тым, каб падрыхтаваць нацыянальнае паўстаньне супраць усіх трох дзяржавах, у межах якіх калісьці існавала Польшча. Паколькі рух быў заўважаны як магчымая пагроза для Аўстрыйскай манархіі, 19 лютага 1846 году Лукасевіча і некалькіх іншых сябраў партыі арыштавалі аўстрыйскія ўлады і кінулі ўсіх іх за краты ў Львове. Аднак, 27 сьнежня 1847 году Лукасевіч быў вызвалены з турмы за адсутнасьцю доказаў, але цягам астатняй часткі свайго жыцьця ён лічыўся «палітычна ненадзейным» і часта быў пад назіраньнем мясцовай паліцыяй. Яму таксама была загадана заставацца ў Львове з сваім старэйшым братам Францішкам.

Кар’ера ў якасьці хіміка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 жніўня 1848 году ён быў працаўладкаваны ў адной з найбуйнейшых і найлепшых аптэкаў у Аўстрыйскай Галіцыі (гэтак званая «Аўстрыйская Польшча») Залатую Зорку (pod Złotą Gwiazdą), якая належыла Пятру Міколашу. У 1850 годзе быў апублікаваны фармацэўтычны альманах, які быў названы «Манускрыптам» (сумесная праца Міколаша і Лукасевіча). Праз гэтае дасягненьне, улады выдалі яму дазвол на працяг фармацэўтычных дасьледваньняў у каралеўскім Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. Пасьля некалькіх гадоў дасьледаваньняў, якія фінансаваліся пераважна за кошт Міколаша, ён здаў усе ўнівэрсытэцкія іспыты, за выключэньнем фармакагнозіі, якая перашкаджвала яму скончыць унівэрсытэт. Нарэшце, 30 ліпеня 1852 году Лукасевіч скончыў фармацэўтычны факультэт у Венскім унівэрсытэце, дзе ён атрымаў ступень магістра фармацэўтыкі. Як толькі ён вярнуўся ў аптэку да Пятра Міколаша ў Львове, ён пачаў новы этап свайго жыцьця і прысьвяціў сваё жыцьцё вывучэньню выкарыстаньня газы.

Нафтавая прамысловасьць і нафтавай лямпа

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Галіцынская нафтавая сьвідравіна.

Нафта, як вядома, цягам доўгага часу ў Падкарпацка-Галіцкім раёне часта выкарыстоўвалася як лек для жывёлаў і змазкі, але Лукасевіч быў першым чалавекам, які пачаў пераганяць вадкасьць, у Польшчы і ў сьвеце, і змог выкарыстаць яе дзеля асьвятленьня і стварыць зусім новыя галіны прамысловасьці. Восеньню 1852 году Лукасевіч, Міколаш і ягоны калега Джон Цэ зрабілі аналіз нафты, якую яны атрымалі ад гандляроў з Драгобычу. Пасьля прыкладаньня некаторых фармацэўтычных мэтадаў і працэсаў адчышчэньня, нафта была пераапрацаваная і потым прадавалася ў мясцовых аптэках, але замовы былі невялікімі праз высокую цану. У пачатку 1854 году Лукасевіч пераехаў у Горліцу, дзе ён працягнуў сваю працу. Ён стварыў шмат кампаніяў разам з прадпрымальнікамі і землеўладальнікамі. У тым жа годзе ён адкрыў першую ў сьвеце нафтаваю «шахту» у Бубрцы, побач з горадам Кросна. У той жа час Лукасевіч працягнуў сваю працу над газавымі лямпамі. Пазьней у тым жа годзе ён стварыў першы газавы вулічны ліхтар у Горліце. У наступныя гады ён зрабіў некалькі іншых нафтавых сьвідравінаў, кожная зь іх працаваала як сумеснае прадпрыемства зь мясцовымі гандлярамі і бізнэсоўцамі. У 1856 годзе ва Ўлашоўцы, ля Ясла, ён адкрыў «фабрыку па вытворчасьці алівы» — першы ў сьвеце прамысловы нафтаперапрацоўчы завод. Паколькі попыт на газу быў па-ранейшаму нізкім, першапачаткова завод выпускаў перадусім штучны асфальт, машынную аліву і іншыя змазачныя матэрыялы. Завод быў зьнішчаны ў 1859 годзе пажарам, але быў адноўлены у Палянцы, ля Кросна, у наступным годзе.

Нафтавая сьвідравіна, Грабоўніца Старжэнская, 1930-я гады.

Пазьнейшае жыцьцё і сьмерць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1863 году Лукасевіч пераехаў у Ясла, калі быў ужо заможным чалавекам. Ён адкрыта падтрымліваў Студзеньскае паўстаньне і рабіў фінансаваю дапамогу ўцекачам. У 1865 годзе ён купіў вялікі маёнтак і вёску Харкоўку. Там ён уладкаваў яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод. Атрымаўшы адное з найбуйнейшых радовішчаў у Галіччыне, Лукасевіч спрыяў разьвіцьцю нафтавай прамысловасьці. Ён даў сваё імя некалькім нафтаздабыўным прадпрыемствам, у тым ліку нафтавым сьвідравінам. Ён таксама стаў дабрадзеям і заснаваў курорт у горадзе Бубрка, пабудаваў капліцу ў Харкоўцы і вялікую царкву ў Жэнчыне.

Як адзін з найвядомейшых бізнэсоўцаў свайго часу, Лукасевіч быў абраны дэпутатам Галіцкага сойму. У 1877 годзе ён таксама арганізаваў першы Кангрэс нафтавай прамысловасьці і заклаў нацыянальнае нафтавае таварыства. Ігнацы Лукасевіч памёр у Харкоўцы 7 студзеня 1882 году ад пнэўманіі і быў пахаваны на маленькіх могілках у Жэнчыне, побач з царквой, якую ў свой час фінансаваў. Лукасевіч ажаніўся ў 1857 годзе.

« Гэтая вадкасьць — будучае багацьце краіны, гэта дабрабыт і росквіт ейных жыхароў, гэта новая крыніца прыбыткаў для бедных, і новая галіна прамысловасьці, якая прынясе багаты плён. – 1854 »
  1. ^ а б Jan Józef Ignacy Łukasiewicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ а б Łukasiewicz, Ignacy // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Oil Empire: Visions of Prosperity in Austrian Galicia (Harvard Historical Studies). — Harvard University Press, 2005. — ISBN 0-674-01887-7
  4. ^ Warsaw University timeline Архівавана 19 мая 2007.
  5. ^ The Polish Experience through World War II: A Better Day Has Not Come. — Lexington Books, 2013. — P. 22. — ISBN 1498510833