Перайсьці да зьместу

Ігар Т’ягу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Т’ягу
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 чэрвеня 2001(2001-06-26) (25 гадоў)
Рост 1,93 м
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Брэнтфард
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Крузэйру 60 (9)
2022—2023 Лудагорац 34 (16)
2023—2024 Бруге 34 (18)
2024—4 Брэнтфард 45 (22)
Зборныя
2026—4 Бразылія 2 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 траўня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
31 сакавіка 2026.

І́гар Т’я́гу Насымэ́нту Радры́гес (па-партугальску: Igor Thiago Nascimento Rodrigues; нар. 26 чэрвеня 2001 году) — бразыльскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Брэнтфард» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Т’ягу ў кашулі «Брэнтфарду».

У юнацтве пачынаў з футзалу, але пераключыўся на футбол. У студзені 2020 году дэбютаваў у складзе «Крузэйру» ў Лізе Мінэйру. У сакавіку 2022 году прыяднаўся да баўгарскага «Лудагорцу»[2]. Дэбютаваў у лігавым матчы супраць сталічнага ЦСКА, калі бразылец выйшаў на замену і адзначыўся першым голам[3]. 12 чэрвеня 2023 году Т’ягу падпісаў чатырохгадовы кантракт з бэльгійскім клюбам «Бруге»[4]. Атрыманая «Лудагорцам» сума ў 7,9 млн эўра стала рэкорднай для баўгарскага клюбу[5]. 14 лютага 2024 году ангельскі «Брэнтфард» абвесьціў пра дамоўленасьць наконт складаньня ўгоды з нападнікам на пяцігадовы тэрмін[6]. Сума не была выкрытая, але паведамлялася, што яна мела складаць блізу рэкордных для клюбу 30 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Гулец праз траўму прапусьціў большую частку сэзону 2024—2025 гадоў, а вось наступны стаў прарыўным. Ён аформіў свой першы хет-трык за «пчолаў» у гасьцявым пераможным матчы супраць «Эвэртану» 4 студзеня 2026 году[8]. Бразылец завяршыў сэзон з 22 галамі, саступіўшы ў бамбардзірскай гонцы толькі Эрлінгу Голяну[9].

Нарадзіўшыся ў Бразыліі, Т’ягу ў 2023 годзе атрымаў баўгарскі пашпарт, што зрабіла яго даступным для выступаў за зборную Баўгарыі пры ўмове пяцігадовага пражываньня, акрамя нацыянальнай зборнай Бразыліі[10][11]. 16 сакавіка 2026 году, займаючы другое месца ў бамбардзірскай гонцы Прэм’ер-лігі, нападнік упершыню атрымаў выклік у зборную Бразыліі на таварыскія матчы супраць зборных Францыі і Харватыі[12].

«Лудагорац»:

«Бруге»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]