Ігар Кулікоў
| Ігар Кулікоў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 22 студзеня 1988 (38 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, перакладнік |
| Мова | беларуская мова[1] |
| Узнагароды | |
Ігар Кулікоў (22 студзеня 1988, Менск) — беларускі паэт і перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 22 студзеня 1988 году ў Менску. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Рамана-германская філялёгія (ангельскае аддзяленьне)» (2010). Працаваў выкладчыкам англійскай мовы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, праводзіў прыватныя заняткі па санскрыце (2014—2021).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паэт і перакладчык [2], [3], [4], [5], [6]. Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў» і «ARCHE». Аўтар сямі зборнікаў паэзіі: «Паварот на мора» (Мінск, 2011) [7], «Свамова» (Мінск, 2013) [8], «Сівер-гара» (Мінск, 2015) [9] [10], «Валадар загадак» (Мінск, 2017) [11], «Храм ракі» (Мінск, 2019) [12], «Вецер нішто і рэха цьмы» (Мінск, 2021) [13], «Нетутэйшая далечыня» (Варшава, 2025).
Перакладае з ангельскай і санскрыту на беларускую. Сярод перакладаў з ангельскай мовы — «Ліст Нігла» (Менск, 2009) і трылёгія «Валадар Пярсьцёнкаў» (Варшава, 2023—2024) Джона Р. Р. Толкіна, «Чытво» (Мінск, 2018) Чарлза Букоўскі, «Выбраныя вершы» Робэрта Фросту (Менск, 2023), «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» (Варшава, 2025) невядомага аўтара XIV стагодзьдзя, «Дзюна» Фрэнка Гэрбэрта (Варшава, 2025), са стараангельскай — «Стараангельская паэзія» (Менск, 2019) [14].
У перакладзе з санскрыту — «Рыгвэда. Кола І» (Менск, 2016) [15], «Калідаса. Воблачны вястун» (Менск, 2017) [16], «Аповед пра Шакунталу» (Менск, 2018) [17], «Бгартрыгары. Выбраныя вершы» (Менск, 2019) [18], «Магабгарата: выбраныя аповеды» (Менск, 2022) [19].
Плянуе зрабіць поўны паэтычны пераклад Рамаяны, асноўнага канону ўпанішадаў, зборніка твораў Калідасы і інш.
Прызнаньне і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана ў намінацыі «Паэзія» (2009) [20].
- Дыплямант прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2011) [21].
- Ляўрэат прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Спецпрэмія» за кнігу «Рыгведа. Кола І» (2018) [22].
- Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана ў намінацыі «Пераклад паэзіі» (2022) за кнігу «Стараангельская паэзія» [23].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зборнікі паэзіі
- Паварот на мора. Менск, 2011, 2017. 94 с. ISBN 978-985-7165-29-2
- Свамова. Менск : Медысонт, 2013. 92 с. ISBN 978-985-6982-92-0
- Сівер-гара. Менск : Медысонт, 2015. 70 с. ISBN 978-985-7085-95-8
- Валадар загадак. Менск : Медысонт, 2017. 100 с ISBN 978-985-7136-58-2
- Храм ракі. Менск : А. М. Янушкевіч, 2019. 158 с ISBN 978-985-7210-23-7
- Вецер нішто і рэха цьмы. Менск : А. М. Янушкевіч, 2021. 136 с ISBN 978-985-7210-95-4
- Нетутэйшая далечыня. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2025. 170 c. ISBN 978-83-68202-37-3
- Горад N : Варшава : А. М. Янушкевіч, 2026, 164 с ISBN 9788368202519[24]
- Пераклады
- Дж. Р. Р. Толкін. Ліст Ніґла. Пераклад з англійскае мовы / І. М. Кулікоў // ARCHE. Менск, 2009. № 10 (85). C.105-120.
- Антон Кротаў. Практыка вольных падарожжаў. Пераклад з расейскае мовы. Масква, 2009, 2016. 84 с.
- Рыгвэда. Кола І. Пераклад з санскрыту. Менск : Медысонт, 2016. 592 с ISBN 978-985-7136-16-2
- Калідаса. Воблачны вястун. Пераклад з санскрыту. Менск : Зьміцер Колас, 2017. 92 с ISBN 978-985-7164-55-4
- Аповед пра Шакунталу. Пераклад з санскрыту. Менск : А. М. Янушкевіч, 2018. 218 с ISBN 978-985-7165-72-8
- Чарлз Букоўскі. Чытво. Пераклад з англійскай мовы. Менск : Логвінаў, 2018. 484 с ISBN 978-609-8213-39-3
- Бгартрыгары. Выбраныя вершы. Пераклад з санскрыту. Менск : Зьміцер Колас, 2019. 80 с ISBN 978-985-23-0034-6
- Стараангельская паэзія. Пераклад са старангельскай. Менск : А. М. Янушкевіч, 2019. 178 с ISBN 978-985-7210-183
- Магабгарата : выбраныя аповеды / Пераклад з санскрыту Ігара Кулікова. Менск : A. М. Янушкевіч, 2022. 484 с ISBN 978-985-7283-09-5
- Роберт Фрост. Выбраныя вершы. Пераклад з англійскай мовы. Менск: Энцыклапедыкс, 2023. 110 с ISBN 978-985-7247-70-7
- Дж. Р. Р. Толкін. Валадар пярсьцёнкаў. Брацтва Пярсьцёнка. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2023. 574 с ISBN 978-83-969297-6-1
- Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсьцёнкаў. Дзьве Вежы. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2024. 494 c. ISBN 978-83-68202-07-6
- Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсьцёнкаў. Вяртаньне Караля. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2024. 596 c. ISBN 978-83-68202-19-9
- Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2025. 232 c. ISBN 978-83-68202-29-8
- Фрэнк Гербэрт. Дзюна. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2025. 750 c. ISBN 978-83-68202-33-5
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kulìkoŭ, Ìhar Mìkalajevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ McMillin, Arnold. The belarusian language in the twenty-first century as reflected in the verse of young poets. Studia Białorutenistyczne. Lublin : UMCS, 2015. Vol. 9. Pp. 203—213. http://dx.doi.org/10.17951/sb.2024.18.95-119
- ↑ Panfilava, Anastasiya. Language experiment in Belarusian philosophical poetry. Journal of the Belarusian State University. Philology. 2017. No. 3. Pp. 37-41.
- ↑ McMillin, Arnold. The Heritage of Janka Bryĺ: Lyrical Miniatures by Young Belarusian Writers. Studia Białorutenistyczne. 2017. No 11. Pp. 195—208. https://doi.org/10.17951/sb.2017.11.195.
- ↑ McMillin, Arnold. The Fate of the Belarusian Literary Language over Half a Century. Acta Albaruthenica. 2023. Vol. 23. Pp. 63-72. https://doi.org/10.31338/2720-698Xaa.23.3.
- ↑ McMillin, Arnold. Three Generations of Belarusian Historical Fiction in Prose and Verse: Inspiration and Iconoclasm. Przegląd Wschodnioeuropejski. 2023. Vol. 14 (2). Pp. 285—301. https://doi.org/10.31648/pw.9717
- ↑ «Паварот на мора». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Свамова» (2-е выданне). books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Сівер-гара» (1-е выданне). books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Сівер-гара» (2-е выданне). books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Валадар загадак». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Храм ракі». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Вецер нішто і рэха цьмы». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Стараангельская паэзія». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Рыґведа: кола першае». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Калідаса: Воблачны вястун». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Аповед пра Шакунталу». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Брартрыгары: выбраныя вершы». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ «Магабгарата: выбраныя аповеды». books.google.by (2025). Праверана 2025-12-13 г.
- ↑ Конкурс імя Карласа Шэрмана. penbelarus.org (2025). Праверана 2025-12-12 г.
- ↑ Ігар Кулікоў. penbelarus.org (2025). Праверана 2025-12-12 г.
- ↑ Дэбют. penbelarus.org (2025). Праверана 2025-12-12 г.
- ↑ Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Шэрмана. kamunikat.org (2025). Праверана 2025-12-12 г.
- ↑ Выйшаў новы зборнік «моўных здымкаў» паэта Ігара Кулікова
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ігар Кулікоў: Навіны на сайце bellit.info
- Ігар Кулікоў: Даведка на сайце інтэрнэт-часопісу ПрайдзіСвет
- Кулікоў Ігар Мікалаевіч: Профіль на сайце lit-bel.org Архівавана 25 сьнежня 2021.
- Ігар Кулікоў. Zoom-прэзентацыя кнігі «Магабгарата. Выбраныя аповеды»
- Чытач Кулікоў: Аддаю перавагу вялікім творам
- Творчая кухня з Ігарам Куліковым
- «Пятроўшчына-Іншыня». Гутарка з паэтам Ігарам Куліковым
- Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсьцёнкаў» адказвае на ўсе пытаньні
- «Мова як герой эпасу: Толкін у беларускіх перакладах»
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана
- Ляўрэаты прэміі «Дэбют»
- Ляўрэаты прэміі імя Натальлі Арсеньневай
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Беларускія паэты
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія перакладчыкі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з санскрыту
- Перакладчыкі з ангельскай мовы
- Перакладчыкі з ісьляндзкай мовы