Перайсьці да зьместу

Ігар Гузенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Гузенка
Дата нараджэньня 26 студзеня 1919(1919-01-26)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 чэрвеня 1982(1982-06-25)[2] (63 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Занятак дзяржаўны службовец, пісьменьнік
Псэўданімы George Brown
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Ігар Сяргеевіч Гузенка (1919—1982) — савецкі вайсковы выведнік, які працаваў у Генэральным штабе Чырвонай Арміі. У 1943 годзе быў прызначаны на пасаду шыфравальніка ў савецкую амбасаду ў Атаве (Канада). Фармальна належыў да апарату вайсковага атaшэ, але фактычна працаваў на ГРУ (Галоўнае разьведвальнае ўпраўленьне). 5 верасьня 1945 году, за некалькі дзён да сканчэньня тэрміну яго камандаваньня й плянаванага вяртаньня ў СССР, Гузенка зьбег, узяўшы з сабой вялікую колькасьць сакрэтных дакумэнтаў.

Раньнія гады й вайсковая кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ігар Гузенка нарадзіўся 13 студзеня 1919 году ў вёсцы Рагачова (Маскоўская губэрня, РСФСР ) у сялянскай сям’і. Скончыў Маскоўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут у 1941 годзе. У час нямцка-савецкай вайны быў мабілізаваны, скончыў Вайскова-інжынэрную акадэмію імя Куйбышава. З-за выбітных матэматычных здольнасьцяў быў ухвалены для працы ў сфэры шыфраваньня й выведкі. У 1942 годзе ўступіў ва Ўсесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў). Да 1943 году працаваў у Галоўным разьведвальным упраўленьні (ГРУ) Генштаба Чырвонай Арміі ў Маскве.

Камандзіроўка ў Канаду

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У чэрвені 1943 году малодшы лейтэнант Гузенка быў накіраваны ў савецкае пасольства ў Атаве (Канада) на пасаду шыфравальніка й дапаможнага афіцэра вайсковага атaшэ, палкоўніка Мікалая Забаваціна. Фактычна працаваў на ГРУ, займаючыся перадачай шыфраваных дэпэшаў паміж Атавай і Масквой, а таксама дапамагаў у арганізацыі працы савецкай шпіёнскай сеткі ў Паўночнай Амэрыцы. Жыў з жонкай Сьвятланай і сынам Андрэем у горадзе.

5 верасьня 1945 году, перад самым ад’ездам, Гузенка вынес з амбасады 109 сакрэтных дакумэнтаў, схаваўшы іх пад кашулю. Спачатку ён зьвярнуўся ў канадзкую прэсу (ґазэта ”Ottawa Journal”), але журналіст не паставіўся да яго сур’ёзна. Затым спрабаваў здацца ў канадзкую паліцыю, але й там яму не паверылі. Толькі пасьля таго, як супрацоўнікі савецкай амбасады спрабавалі ўварвацца ў яго дом, каб вярнуць дакумэнты й, магчыма, ліквідаваць яго, канадзкая паліцыя ўзяла Гузенку зь сям’ёй пад ахову. Пасьля пачатковых допытаў і праверкі дакумэнтаў канадзкія ўлады, у супрацоўніцтве з брытанскай выведкай MІ5 і амэрыканскай ФБР, прызналі іх сапраўднасьць. Гузенку быў нададзены палітычны прытулак. Дзеля бясьпекі ён і яго сям’я былі пераселены пад іншымі імёнамі й жылі пад аховай Канадзкай каралеўскай коннай паліцыі.

Гузенка абгрунтоўваў свой учынак не жаданьнем здрадзіць радзіме, а жаданьнем выкрыць небясьпечную й агрэсіўную палітыку сталінскага рэжыму, які рыхтуе таемную вайну супраць нядаўніх хаўрусьнікаў. Ён лічыў, што інфармацыя пра шпіянаж павінна стаць вядомай грамадзкасьці.

Пазьнейшае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля ўцёкаў Гузенка жыў у Канадзе пад імём ”Аляксей Браўн” (Alex Brown). Ён напісаў некалькі кнігаў-успамінаў, найбольш вядомая зь іх — ”Застаюся з маім сумленьнем” (1954). Ён актыўна выступаў зь лекцыямі й антыкамуністычнай прапагандай, стаў адным з сымбаляў барацьбы з савецкім таталітарызмам. У СССР яго афіцыйна лічылі здраднікам радзімы. Памёр 28 чэрвеня 1982 году ў Місысазе (Канада) ад сэрцавага спохвату. Яго архівы былі рассакрэчаныя ўрадам Канады ў 1981 годзе.

Наступствы здарэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Справа выклікала рэзкі крызыс у адносінах паміж Канадай, ЗША, Вялікабрытаніяй і СССР. Канада выгнала савецкіх дыпляматаў і афіцыйна абвінаваціла Маскву ў варожай дзейнасьці. Гэта паставіла канчатковую кропку ў хаўрусе паваеннага часу. Дакумэнты Гузенка выкрылі імёны й псэўданімы шматлікіх агентаў. У Канадзе, ЗША і Вялікабрытаніі пачаліся масштабныя антышпіёнскія расьсьледаваньні, якія прывялі да арыштаў і абвінавачаньняў (напрыклад, фізыка Алана Нуна Мэя). Грамадзкасьць Захаду, якая бачыла ў СССР нядаўняга хаўрусьніка, была шакаваная. Справа Гузенка стала першым відавочным доказам ”камуністычнай змовы” і запаліла антысавецкую гістэрыю, што справакавала рух макартызму у ЗША. Інфармацыя Гузенка была бясцэннай для контарвыведкі MІ5, ФБР і канадзкай паліцыі. Яна дазволіла выкрыць сеткі, зразумець мэтады працы ГРУ і карэнна ўмацаваць свае абарончыя сыстэмы ў пачатку Халоднай вайны.